19 красавiка 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі вызначылі імя новага канцлера

2
У Аўстрыі вызначылі імя новага канцлера
КАРЛ НЕГАМЕР

У новым урадзе краіны адбудзецца ракіроўка.

Кіраўніцтва кіроўнай Аўстрыйскай народнай партыі (ÖVP) у пятніцу аднагалосна абрала міністра ўнутраных спраў Карла Негамера новым лідарам партыі, а значыць, ён стане наступным федэральным канцлерам, паведамляе на Der Standard.

«Сёння мяне аднагалосна прызначылі выканаўчым старшынём партыі і адначасова кандыдатам на пасаду федэральнага канцлера. Гэта вялікі гонар і прывілей», — пракаментаваў Негамер.

Нагадаем, 2 снежня Себастыян Курц, які амаль два месяцы таму пакінуў пасаду канцлера праз карупцыйнае расследаванне супраць яго, заявіў, што сыходзіць з пасады лідара партыі і ўвогуле з палітыкі.

Аляксандр Шаленберг, які часова ўзначаліў канцылярыю пасля Курца, заявіў, што сыдзе ў адстаўку, як толькі партыя вызначыцца з прызначэннем наступнага лідара. Шаленберг застанецца на пасадзе кіраўніка МЗС ва ўрадзе Негамера.

Жорсткая пазіцыя Курца наконт іміграцыі дапамагла партыі атрымаць дзве перамогі на апошніх выбарах, і Негамер як міністр унутраных спраў быў абаронцам жорсткай палітыкі Курца.

Негамер - былы прафесійны вайсковец і шматгадовы партыйны чыноўнік.

Прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Бэлен яшчэ павінен афіцыйна прыняць прысягу Негамера як канцлера. Ягоная роля лідара партыі яшчэ не пацверджаная партыйным з'ездам.

Аўстрыйскае палітычнае жыццё апошніх гадоў было якім заўгодна, толькі не сумным. Пяць канцлераў за пяць гадоў - гэта нязвыкла для кожнай краіны. Асабліва для той, што яшчэ памятае 13-гадовае кіраванне Бруна Крайскі і дзясяцігадовае знаходжанне ва ўладзе Франца Враніцкі. Аднак у кастрычніку 2021 года Аўстрыя атрымае ўжо шостага канцлера.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках