24 красавiка 2024, Серада, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла зорка савецкага кіно Ніна Ургант

5
Памерла зорка савецкага кіно Ніна Ургант
НІНА УРГАНТ
ФОТА: ТАСС

Адмысловае прызнанне гледачоў акторка атрымала за ролю ў фільме «Беларускі вакзал».

У Пецярбургу на 93-м годзе жыцця памерла народная артыстка Расеі Ніна Ургант. Аб гэтым ТАСС паведамілі ў прэс-службе Александрынскага тэатра.

Ніна Ургант нарадзілася 4 верасня 1929 года ў горадзе Лузе, Ленінградскай вобласці. У 1953 годзе скончыла Ленінградскі тэатральны інстытут ім. А. Н. Астроўскага. Іграла ў Яраслаўскім акадэмічным драматычным тэатры, Ленінградскім тэатры ім. Ленінскага Камсамола, Ленінградскім дзяржаўным акадэмічным тэатр драмы ім. А.С. Пушкіна (Александрынскі тэатр).

Ніна Ургант сыграла мноства роляў у кіно і на тэлевізіі, сярод якіх: «Утаймавальніца тыграў», «Дванаццатая ноч», «Маці і мачыха», «Я родам з дзяцінства», «Сыны сыходзяць у бой», «Нядзельны тата», «Казка пра закаханага маляра», «Ваўкі і авечкі». Прызнанне і поспех у шматмільённай аўдыторыі гледачоў прыйшлі да актрысы пасля выхаду на экран фільма «Беларускі вакзал», дзе Ніна Ургант выканала ролю вайсковай медсястры Раі.

Ніна Ургант была ўдастоена Ордэна «За заслугі перад Айчынай» III ступені, Ордэна пашаны. Адзначаная Расейскай нацыянальнай тэатральнай прэміяй «Залатая маска» ў намінацыі «За выдатны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва», стала лаўрэаткай прэміі «Зорка Тэатрала» ў ганаровай намінацыі «Легенда сцэны».

Сын Ніны Ургант - Андрэй Ургант - вядомы актор тэатра і кіно, яе ўнук - Іван Ургант - тэлевядоўца, актор, спявак, музыка.

«Для мяне сцэна - усюды! Яна нідзе і ніколі не заканчваецца. Толькі на ёй я адчуваю сябе свабоднай», - казала акторка ў адным з інтэрв'ю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках