19 красавiка 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Турцыі дасягнула трохгадовага максімуму

3
Інфляцыя ў Турцыі дасягнула трохгадовага максімуму

Рэйтынг Эрдагана падае рэкорднымі тэмпамі.

Інфляцыя ў Турцыі ў лістападзе ўстанавіла трохгадовы рэкорд, дасягнуўшы 21,3% у параўнанні з паказчыкамі лістапада 2020 года.

Аб гэтым піша «Еўрапейская праўда».

У параўнанні з кастрычнікам, інфляцыя ў лістападзе вырасла на 3,51%, паведамілі ў статыстычнай службе.

Больш за ўсё падаражэлі за год паслугі рэстарацый, гатэляў, харчовыя прадукты.

Турэцкая эканоміка апошнім часам мае праблемы на фоне падзення курсу ліры, высокай запазычанасці і беспрацоўя.

На мінулым тыдні ў шэрагу буйных гарадоў, у тым ліку ў Стамбуле і Анкары, прайшлі пратэсты праз абурэнне людзей амаль штодзённым падвышэннем коштаў усіх тавараў.

Прэзідэнт Раджэп Тайіп Эрдаган, падтрымка якога цяпер на самым нізкім узроўні за ўсе амаль два дзясяцігоддзі ва ўладзе, паабяцаў пакараць тых, хто нібыта спекулюе на коштах.

Эрдагана крытыкуюць за перакананне, што ніжэйшыя адсоткавыя стаўкі дазволяць стрымаць інфляцыю. У апошнія месяцы ён ціснуў на цэнтрабанк, патрабуючы зніжаць базавую адсоткавую стаўку. Замест гэтага інфляцыя расце.

Апазіцыйная Рэспубліканская народная партыя (CHP) абвінаваціла статыстычную ўстанову ў тым, што апублікаваныя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці.

На ацэнкі даследчых ініцыятыў, як ENAGRUP, якія называюць незалежнымі, рэальная інфляцыя ў лістападзе магла скласці больш за 58%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках