20 красавiка 2024, Субота, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда БАРа падвяла вынікі 33-га дня забастоўкі

Каманда БАРа падвяла вынікі 33-га дня забастоўкі

Амбасадарка ЗША сустрэлася з Сяргеем Дылеўскім.

Каманда «Беларускага аб'яднання рабочых» падвяла вынікі 33-га дня забастоўкі:

- Колькасць непрацоўнага насельніцтва захоўваецца ў раёне 1 мільёна з 4,2 мільёна працаздольнага насельніцтва. Гэта звольненыя, якія пайшлі ў адпачынак, захварэлі на каранавірус, якія выйшлі ў забастоўку.

- Амбасадар ЗША Джулі Фішар сустрэлася з лідарам БАРа Сяргеем Дылеўскім. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ціску на рэжым, а таксама падтрымкі развіцця працоўнага руху ў Беларусі.

- На БЧ пачалі запалохваць супрацоўнікаў звальненнямі за падпіску на тэлеграм-каналы, а таксама за выраб і распаўсюд улётак. Гэта сведчыць аб тым, што кіраўніцтва баіцца таго, што яго ж памылкі будуць раскрыты грамадству.

- БелАЗу дадзены загад звольніць 600 супрацоўнікаў. У першую чаргу гэта звязана з праблемамі на прадпрыемстве.

- Дыяспара беларусаў у польскім Быдгашчы падтрымлівае працоўны рух і выйшла з пікетам у падтрымку страйкаму «Гродна Азота».

- Чысткі адбываюцца не толькі на прадпрыемствах, але і ў дзіцячых садках. У Сокале звальняюць лагапеда і музычнага работніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках