29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапорце Рыгі праз завею з'ехаў з паласы самалёт

1
У аэрапорце Рыгі праз завею з'ехаў з паласы самалёт

На борце быў кіраўнік МЗС Латвіі.

У міжнародным аэрапорце «Рыга» праз дрэнную бачнасць з стырнавой дарожкі з'ехаў самалёт Airbus A220-300, які вяртаўся са Стакгольму, піша Delfi.

Інцыдэнт адбыўся а поўдні, пасля чаго аэрапорт закрылі для вылетаў і пасадак. Самалёты перанакіравалі ў Вільню і Талін.

Як адзначаюць у прэс-службе аэрапорта, зараз стырнавая дарожка — частка лётнага поля аэрадрома, якая злучае паміж сабой элементы лётнага поля, спецыяльна падрыхтаваная і прызначаная для рулення і буксіроўкі паветраных суднаў, — закрытая.

«Ніводны пасажыр ў выніку надзвычайнага здарэння не атрымаў раненняў, і ўсе 44 пасажыры ў поўнай бяспецы дастаўлены ў тэрмінал аэрапорта. У сваю чаргу самалёт дастаўлены ў ангар для далейшай праверкі», — паведаміла прадстаўнік airBaltic Аліса Бетхеры.

Сведкам надзвычайнага здарэння стаў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс, які паведаміў аб інцыдэнце ў Twitter. У момант здарэння міністр знаходзіўся ў самалёце. Ён вяртаўся з міністэрскай сустрэчы АБСЭ.

«Незабыўны тыдзень: вяртаючыся ў Рыгу, самалёт з'ехаў з паласы. Дзякуй камандзе airBaltic, аэрапорту, пажарнікам і «хуткай» за хуткія дзеянні, спакой і прафесіяналізм. Наколькі я разумею, нічога сур'ёзнага ні з кім не адбылося», — напісаў Рынкевіч.

Тры рэйсы былі перанакіраваныя ў аэрапорты іншых краін, а дзевяць вылетаў затрыманыя.

У пятніцу на Рыгу абрынулася моцная завіруха. Улады папярэдзілі, каб кіроўцы былі вельмі асцярожныя на дарогах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках