Прэзідэнт Літвы прышчапіўся бустэрнай дозай вакцыны ад COVID-19
- 3.12.2021, 20:40
- 2,910
Пасля прышчэпкі Гітанас Наўседа сказаў, што дзякуючы вакцыне адчувае сябе абароненым.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, які знаходзіцца ў Шальчынінкскім раёне, у пятніцу прышчапіўся бустарнай дозай вакцыны ад COVID-19. Ён зрабіў гэта ў цэнтры вакцынацыі Шальчынінкай, піша delfi.lt.
Пасля прышчэпкі Наўседа сказаў журналістам, што дзякуючы вакцыне ён адчувае сябе абароненым.
«Мне даводзіцца шмат размаўляць і ў Літве, і за мяжой, ездзіць, сустракацца з людзьмі, і пасля першай, і пасля другой прышчэпкі, і пасля трэцяй я буду адчуваць сябе больш абароненым», - сказаў ён.
Першая лэдзі Дыяна Наўседэне прышчэпіцца пазней, бо яшчэ не прайшло паўгода пасля другой яе прышчэпкі. Разам з прэзідэнтам у пятніцу прышчапіліся і амаль дзесяць сяброў яго каманды, а таксама мэр Шальчынінскага раёна Здзіславас Палявічус.