25 студзеня 2022, aўторак, 19:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай філармоніі пасля даносу скасавалі канцэрты памяці ахвяр Халакоста

7
У менскай філармоніі пасля даносу скасавалі канцэрты памяці ахвяр Халакоста
Каардынатарка праекта «Жоўтыя зоркі» Ганна Лянькова падчас вечара памяці ахвяр халакосту. ФОТА: RADIO1.BY

Канцэрты мусілі адбыцца 20 і 22 студзеня 2022-га года.

У Белдзяржфілармоніі скасавалі канцэрты да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту пасля звароту «неабыякавага грамадзяніна», паведамляе «Радыё Свабода».

Канцэрты пад назвай «Жоўтыя зоркі» павінны былі адбыцца 20 і 22 студзеня 2022-га года.

Паведамляецца, што нехта Іван Нікіфараў накіраваў 30 лістапада па электроннай пошце ў Міністэрства культуры Беларусі ліст наступнага зместу:

«Так званыя праекты «Жоўтыя зоркі», «Пакуль не ідуць тытры» ды іншыя падаюцца як дабрачынныя, але насамрэч сродкі ад іх ідуць на падтрымку апазіцыйных арганізацый (напрыклад, Гарадзенскі хоспіс) і прыцягваюцца артысты, якія ўдзельнічалі ў незаконных акцыях <…> Трэба спыніць гэтую дзейнасць ва ўсіх дзяржаўных канцэртных арганізацыях, не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах».

У Міністэрстве культуры паведамілі пра такі ліст у Белдзяржфілармонію і папрасілі разабрацца. Пасля разбору ў той жа дзень, 2 снежня, стала вядома, што канцэрты ў Белдзяржфілармоніі скасаваныя.

Такія выступленні адбываліся ў Менску і іншых беларускіх гарадах, пачынаючы з 2018 года.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».