19 красавiка 2024, Пятніца, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скарачэнні закранулі нават Вярхоўны суд: новая інфармацыя аб масавых звальненнях у Беларусі

19
Скарачэнні закранулі нават Вярхоўны суд: новая інфармацыя аб масавых звальненнях у Беларусі

Праз недахоп персаналу могуць узнікнуць збоі ў працы БЧ.

Чытачы тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» паведамілі новыя факты аб масавых звальненнях у краіне, якія ўлады праводзяць пад выглядам «аптымізацыі» з мэтай продажу ключавых прадпрыемстваў за бясцэнак расейскаму алігархату.

«У «Пружанскіх электрычных сетках» спіс з 25 чалавек на непадаўжэнне кантрактаў».

«У «Беларуснафце» праходзяць масавыя «чысткі» пасля прыходу намесніка гендырэктара па кадрах Ткачова».

«На «БелАЗе» нядаўна прымусілі напісаць на ўласнае ці знойдуць за што паводле артыкула звольніць, асабіста ведаю пяцярых людзей (але іх больш)».

«Ёсць інфармацыя аб звальненнях у Капыльскім райвыканкаме і ЖКГ, якія галасавалі не за Лукашэнку».

«Прынамсі 12 чалавек былі звольненыя з Вярхоўнага суда, якія падпісаліся за Бабарыку, а таксама хто засвяціўся праз праслухоўку як нелаяльны. Хто не пагадзіўся пісаць на ўласнае жаданне, звольнілі паводле артыкула».

«Ідзе «чыстка» ў Дзяржынскім райвыканкаме. Звальняюць на ўласнае жаданне за пару гадзін».

«Зусім нядаўна спісы прыйшлі ў «Дзяржстандарт». У спісах тыя, хто сядзеў, мае адміністратыўны артыкул, каго прабілі па тэлефоне, хто падпісаўся за альтэрнатыўных кандыдатаў. Пакуль усіх выклікаюць на прафілактычныя гутаркі, людзі пішуць тлумачальныя на тэму «Як ты мог?». Далейшы ход падзей пакуль незразумелы».

«У «Беларускай чыгунцы» таксама прайшла кадравая «чыстка». Работнікаў лакаматыўных брыгад і так мала, многія звальняюцца пасля заканчэння кантракта. Але, відаць, зверху няма розніцы, як будуць выконваць графік руху цягнікоў пры такім дэфіцыце кадраў».

«На «БелОМА» таксама прыйшлі спісы, 40 - звольніць і 100 - не працягваць кантракты. Але звальняючы людзей, некаторым прапануюць працаваць па дамове падраду».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках