29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыляцела

10
Прыляцела

Пад санкцыі патрапіў нават гелікоптэр, на якім Лукашэнка кружыў над дэманстрантамі.

Еўразвяз і ЗША адначасова зацвердзілі новыя пакеты санкцый супраць беларускага рэжыму. Змест трохі адрозніваецца, так што гэта хутчэй не сінхронныя дзеянні, а простае супадзенне ў часе. Без амерыканскага санкцыйнага пакета еўрапейскі выглядаў бы даволі блякла, але «двайны ўдар» цалкам можа стварыць больш сур'ёзныя праблемы для Лукашэнкі і беларускай эканомікі.

У пяты пакет санкцый ЕЗ увайшлі 17 чалавек і 11 кампаній.

Персанальныя санкцыі закрануць пераважна вышэйшыя службовыя асобы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі праз стварэнне міграцыйнага крызісу на мяжы (у спісе — старшыня ДПК Анатоль Лапо, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў ДПК Ігар Кручкоў, начальнікі Гарадзенскай і Берасцейскай памежных груп, Лідскага і Смаргонскага памежных атрадаў),

суддзяў,

кіраўнікоў дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Сярод юрыдычных асоб -

авіякампаніі «Белавія»,

сірыйская Cham Wings Airlines,

турэцкі візавы цэнтр VIP Grub.

турыстычныя фірмы

«Цэнтркурорт»,

«Оскар тур».

гатэлі

«Менск»,

«Планета».

Акрамя таго - прадпрыемствы:

«Гродна Азот»,

«Белшына»,

«Беларуснафта»,

«Гродна Хімвалакно».

Увогуле, цяперашні пакет еўрапейскіх санкцый – рэакцыя хутчэй на мігрантаў ля польскай мяжы, чым на рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў.

Вядома, трапленне ў спіс буйных прамысловых прадпрыемстваў накшталт «Белшыны» і «Гродна Азот» выглядае моцна. Але ў чацвёртым пакеце былі такія прамысловыя гіганты, як МАЗ і БелАЗ, у трэцім - Менскі завод колавых цягачоў і найбуйнейшы экспарцёр зброі «Белтэхэкспарт». У чэрвені Еўразвязам былі ўведзены сектаральныя санкцыі, якія абмяжоўваюць гандаль калійнымі ўгнаеннямі, нафтапрадуктамі, таварамі для вытворчасці тытунёвай прадукцыі.

Але лічбы зняпраўджваюць эфектыўнасць гэтых санкцый. Паводле звестак Белстата, экспарт з Беларусі за тры першыя кварталы 2021 года склаў $34 мільярды. Гэта на 32 працэнты больш, чым за той жа перыяд 2020, бессанкцыйнага, года. Пры гэтым калі экспарт у Расею вырас на 22 працэнты, да $11,6 мільярда, то ў краіны Еўразвязу — на 96 працэнтаў, гэта значыць удвая. Што да нафтапрадуктаў, то іх асноўны пакупнік - Украіна. Санкцыі ў дачыненні да калійнай галіны не закранулі ўжо дзейныя кантракты, і гэта натуральна: еўрапейскія краіны аберагаюць свой бізнэс. Калі іх кампаніям выгадна купляць у Беларусі ўгнаенні - параграф, які дазволіць абыходзіць санкцыі, заўсёды знойдзецца. Тут шчыліны шукаюць абодва бакі, не толькі беларускі рэжым.

Санкцыі ЗША толькі часткова дублююць еўрапейскія. Амерыка ўвяла санкцыі не толькі супраць кампаній і чыноўнікаў, але і супраць двух самалётаў і гелікоптэра.

Самалёты - гэта ІЛ-76ТД, якія належаць кампаніі «ТрансАвіяэкспарт». Гэта фірма-перавозчык грузаў, чые «Ілы» прывозілі тонамі зброю і боепрыпасы ад «Белтэхэкспарту» ў зоны вайсковых канфліктаў.

Гелікоптэр належыць «Слаўкалію» і, хоць Міхаіл Гуцарыеў паспеў перадаць кантроль над кампаніяй свайму брату ў надзеі вывесці кампанію з-пад санкцый, мінфіну ЗША гэта ўжо не занадта цікава. У прэс-рэлізе мінфіна напісана, што менавіта гэты гелікоптэр, пафарбаваны ў колеры дзяржаўнага сцяга, Лукашэнка выкарыстоўвае для пералётаў паміж сваёй загараднай рэзідэнцыяй і Менскам.

Мяркуючы па ўсім, менавіта ў гэтым гелікоптэры ён сціскаў у руках «Калашнікаў», лётаючы над Менскам з сынам Мікалаем у жніўні летась.

На тым жа гелікоптэры ён прылятаў пасля выбараў на завод колавых цягачоў, дзе працоўныя крычалі яму «афіцэр, застрэлься!». Так што гелікоптэр, які належыць фармальна «Слаўкалію» быў, фактычна, падарункам шчодрага дзядзькі Мішы.

ЗША даюць сваім грамадзянам і кампаніям 120 дзён на тое, каб спыніць усе дачыненні з Беларускай калійнай кампаніяй. Санкцыі ў дачыненні да БКК пачнуць дзейнічаць 8 красавіка. І, у адрозненне ад аналагічных прынятых у чэрвені еўрапейскіх санкцый, поўных дзірак у плоце, у амерыканцаў усё дакладна:

беларускія калійныя ўгнаенні амерыканскім кампаніям забараняецца закупляць не толькі ў БКК, але і ў трэйдараў.

Раней санкцыі можна было лёгка абысці, заключыўшы кантракт на пастаўку ўгнаенняў не з самой БКК, а з незалежным трэйдарам, які не знаходзіцца пад санкцыямі. І ўсім добра: і санкцыі выконваюцца, і ўгнаенні ў Еўропу ідуць, і беларускі экспарт расце. Але санкцыі ў прынцыпе ўводзяцца не для таго, каб усім навокал было добра. Інакш прасцей было б проста абмяняцца навагоднімі тэлеграмамі і разысціся па дамах.

Ірына Халіп, «Новая газета»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках