19 красавiка 2024, Пятніца, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты САЗ распавялі, як чалавецтву перамагчы штам «Амікрон»

Экспэрты САЗ распавялі, як чалавецтву перамагчы штам «Амікрон»

Усе краіны заклікалі ўзмацніць кампаніі вакцынацыі супраць каранавіруса.

Спецыялісты САЗ заклікалі краіны ўзмацніць кампаніі вакцынацыі супраць каранавіруса. Менавіта такім чынам чалавецтва зможа перамагчы нядаўна выяўлены штам Амікрон.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Са слоў экспэртаў, больш строгі памежны кантроль можа дапамагчы выйграць час, але ён не з'яўляецца «панацэяй». Як заявіў дырэктар САЗ заходняй часткі Ціхага акіяна Такешы Касаі, усе краіны павінны быць гатовыя да таго, што пачнецца новая ўспышка захворвання.

Экспэрт таксама падкрэсліў, што найперш трэба прывіваць уразлівыя групы насельніцтва. Таксама неабходна прытрымлівацца прафілактычных мер, у тым ліку сацыяльную дыстанцыю і масачны рэжым.

У САЗ адзначылі, што бедныя краіны выклікаюць «трывогу» праз нізкія тэмпы вакцынацыі. Напрыклад, у Інданезіі вакцынавана толькі 35 працэнтаў насельніцтва.

Нагадаем, што штам Амікрон упершыню быў выяўлены на тэрыторыі Паўднёвай Афрыкі. Ужо праз некалькі дзён яго знайшлі і ў Еўропе, а потым у ЗША і Канадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках