18 красавiка 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сільвестр Сталонэ адкрыў у Нямеччыне выставу сваіх карцін

11
Сільвестр Сталонэ адкрыў у Нямеччыне выставу сваіх карцін

Экспазіцыя прымеркаваная да юбілею знакамітага актора.

Сільвестр Сталонэ: увесь свет ведае яго як Рокі або Рэмба. Аднак гэтым разам у Нямеччыну ён прыехаў не дзеля рэкламы чарговага кінапраекта, паведамляе dw.com.

Справа ў тым, што ў Музеі Карла Эрнста Остхауса (Osthaus Museum Hagen) у нямецкім горадзе Хагене адкрылася выстава ягоных карцін. Экспазіцыя прымеркаваная да юбілею Сталоне: у 2021 годзе яму споўнілася 75 гадоў.

Малюе ён даўно - з юных гадоў. Выстава ў Нямеччыне - не першая, але яна найбольш падрабязна знаёміць з творчасцю актора. У Хаген прывезлі 50 жывапісных работ Сільвестра Сталонэ, сярод якіх - аўтапартрэты і вельмі раннія працы, якія дагэтуль шырокай публіцы не дэманстраваліся.

Сталонэ малюе сам і актыўна калекцыянуе творы мастацтва. Раней выставы карцін Сталонэ ўжо праводзіліся ў Санкт-Пецярбургу і Ніцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках