25 красавiка 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тысячу Зяленскага» ўжо пагадзіліся выплачваць пяць украінскіх банкаў

10
«Тысячу Зяленскага» ўжо пагадзіліся выплачваць пяць украінскіх банкаў

Грашамі можна скарыстацца цягам 4-х месяцаў пасля атрымання.

Сродкі ў рамках праграмы еПадтрымка ўжо пагадзіліся выплачваць пяць украінскіх банкаў, паведаміла намесніца міністра эканомікі Украіны Ірына Новікава, цытуе «Слово и дело».

З яе слоў, колькасць банкаў будзе павялічвацца.

«Мы актыўна праводзім кансультацыі з усімі банкамі, якія працуюць ва Украіне, з мэтай іх уцягвання ў праграму», – заявіла Новікава.

Яна ўдакладніла, што адкрыццё рахункаў банкамі для атрымальнікаў дапамогі па праграме будзе бясплатным, без якіх-небудзь камісій.

Яна таксама нагадала, што старт праграмы - 19 снежня. Грашамі можна скарыстацца цягам 4 месяцаў пасля атрымання.

15 лістапада ў відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паабяцаў, што прышчэпленыя дзвюма дозамі вакцыны ад каранавіруса ўкраінцы атрымаюць па тысячы грыўняў. Выплаты павінны пачацца з 19 снежня.

16 лістапада прэм'ер Дзяніс Шмігаль заявіў, што сродкі на ініцыятыву прэзідэнта возьмуць з агульнага фонду дзяржбюджэту. 1000 грн вакцынаваным грамадзянам будуць выплачваць на віртуальныя аплатныя карты праз дадатак «Дзея».

18 лістапада Вярхоўная Рада прагаласавала за выдзяленне з дзяржбюджэту 3 млрд грн для кампенсацыі выдаткаў на ініцыятыву прэзідэнта Украіны.

22 лістапада ВР прагаласавала за законапраект, які рэгулюе «кавідную тысячу».

У Мінэканомікі паведамілі, што прэзідэнцкая ініцыятыва будзе называцца еПадтрымкай і на яе можна будзе набыць кнігі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках