25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слон і Моська»: экспэрт распавёў, чаму санкцыі раздушаць луканоміку

5
«Слон і Моська»: экспэрт распавёў, чаму санкцыі раздушаць луканоміку

Захад застаецца цвёрдым у стаўленні да рэжыму.

Эканаміст Алесь Аляхновіч у жывым эфіры «Белсата» параўнаў эканамічныя санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі краінамі ЕЗ, ЗША, Канадай і Вялікай Брытаніяй, з марафонам, які «трэба бегчы». Але выказаў упэўненасць, што мэта будзе дасягнутая.

«Эканамічныя санкцыі - гэта такі марафон, які не мае нейкага канкрэтнага пункта, у якім наступіць эфект. Трэба яго бегчы, але ў выніку мэта будзе дасягнутая», - сказаў Алесь Аляхновіч, ацэньваючы моц санкцый, уведзеных супраць рэжыму Лукашэнкі 2 снежня.

На пытанне, на якім жа кіламетры знаходзяцца цяпер удзельнікі гэтага «марафону» і калі будзе фініш, Аляхновіч адказаў, што «ацаніць гэта складана, пакуль марафон не скончаны».

«Але мы бачым, што склаўся ўжо кансэнсус дэмакратычных краін, што гэта ўжо трэці раз, калі Захад каардынуецца і адначасова ўводзіць санкцыі. Так было ў чэрвені - на наступны месяц пасля інцыдэнту з самалётам, калі ЕЗ, Вялікая Брытанія, Нарвегія і іншыя краіны далучыліся да 4-га пакета санкцый. Так было ў жніўні - на гадавіну беларускіх выбараў, калі ЗША, Канада і Вялікая Брытанія ўводзіла санкцыі. І так - цяпер», - мяркуе экспэрт.

На ягоную думку, гэта паказвае, што рэжым Лукашэнкі стаў таксічным не толькі для ўсіх заходніх партнёраў, але становіцца таксічным і для расейскіх партнёраў, і для кітайскіх, і для іншых - з Лукашэнкам ужо амаль ніхто не хоча мець справы.

Як ён адкажа на санкцыі? Алесь Аляхновіч мяркуе, што ў Лукашэнкі не засталося законных спосабаў рэагаваць на ўведзеныя санкцыі, акрамя - тэрарыстычных.

«Законных механізмаў рэжым не мае. Бо памер беларускай эканомікі ў параўнанні з памерам эканомікі краін, якія ўводзяць санкцыі - а гэта 27 краін ЕЗ, Вялікая Брытанія, ЗША, Канада - гэта як «слон і моська»…

«Што застаецца ў рэжыму? А застаюцца яшчэ тэрарыстычныя метады. Можна ўзяць у заложнікі паслоў краін ЕЗ, можна падарваць АЭС у Астраўцы. Застаюцца толькі такія спосабы», - мяркуе Алесь Аляхновіч.

«Што б там Макей ні казаў, што б Галоўчанка ні заяўляў, што б Лукашэнка ні казаў - Захад застаецца цвёрдым, Захад падтрымлівае кантакты з беларускім дэмакратычным рухам і, наадварот, дыстанцуецца ад беларускіх афіцыйных уладаў», - дадаў Аляхновіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках