24 красавiка 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

TVP: Беларускія спецслужбы праводзяць дыверсіі на мяжы з Польшчай

6
TVP: Беларускія спецслужбы праводзяць дыверсіі на мяжы з Польшчай

Польскія памежнікі паведамілі пра незвычайныя дзеянні сілавікоў з боку Беларусі.

Беларускія спецслужбы праводзяць на мяжы з Польшчай дыверсійныя дзеянні. У наваколлях Міхалова яны неаднаразова знішчалі загароды, якія знаходзяцца ў памежнай паласе. Пра гэта паведаміла ў суботу прэсавая сакратарка Памежнай службы Польшчы Ганна Міхальска, падае TVP.

На адрэзку, які ахоўваўся супрацоўнікамі памежнай службы Польшчы ў Міхалаве, у пятніцу з 17:00 беларускія спецслужбы падыходзілі і рэзалі дрот. Калі польскія памежнікі чынілі агароджу, яны былі аслепленыя беларускімі сілавікамі лазерамі і страбаскапічнымі агнямі.

Такія дзеянні паўтараліся шэсць разоў цягам некалькіх гадзін.

- Мы не заўважылі мігрантаў, якія павінны былі прайсці праз пашкоджаную агароджу на польскую тэрыторыю. Гэта былі дыверсійныя дзеянні з боку Беларусі, - сказала Міхальска ў гутарцы з польскім інфармацыйным агенцтвам.

А на адрэзку пад Чарэмхай на польскі бок перайшлі 40 замежнікаў. Раней была перарэзаная загарода з калючага дроту. - «Нелегальныя мігранты, аднак, былі затрыманыя польскімі службамі і вернутыя да памежнай лініі», - запэўніла прэс-сакратарка.

За мінулы дзень адбыліся 62 спробы незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках