25 студзеня 2022, aўторак, 19:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Утрыманне войскаў ля мяжы Украіны каштуе РФ прыкладна $10 мільёнаў за дзень

24
Экспэрт: Утрыманне войскаў ля мяжы Украіны каштуе РФ прыкладна $10 мільёнаў за дзень

Гэтыя звесткі разлічаныя на 94 тысячы вайскоўцаў Расеі, аб перамяшчэнні якіх заяўляла выведка.

Штодзённа з бюджэту РФ на ўтрыманне расейскіх войскаў ля межаў Украіны ідзе прыкладна 10 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў вайсковы экспэрт, капітан І рангу, намеснік начальніка штаба ВМС Украіны (2004-2020 гг.) Андрэй Рыжэнка, піша «Униан».

Гэтыя звесткі разлічаныя на 94 тысячы вайскоўцаў Расеі, аб перамяшчэнні якіх заяўляла выведка.

У параўнанні з іншымі кампаніямі гэтыя выдаткі, кажа Рыжэнка, для Пуціна не занадта маштабныя. Утрыманне групоўкі колькасцю на 120 тысяч вайскоўцаў у Афганістане каштавала расейцам амаль траціну мільярда на дзень.

"А наконт выкарыстання войскаў... Я хачу сказаць, што бюджэт Расейскай Федэрацыі на працягу 25 гадоў павялічыўся ў 12 разоў. У іх зараз на аднаго вайскоўца прыпадае 100 тысяч даляраў. Гэта ў 6 разоў больш, чым на аднаго вайскоўца Украіны", — удакладніў экспэрт.

Сітуацыя на мяжы РФ і Украіны

У пачатку лістапада ў заходніх СМІ пачала з'яўляцца інфармацыя са спасылкай на звесткі спадарожнікавых здымкаў аб актыўным перамяшчэнні расейскіх вайскоўцаў да мяжы з Украінай.

Пры гэтым, у Мінабароны Украіны гэтую інфармацыю адмаўлялі.

Гэта ўжо другая імаверная хваля абвастрэння на расейска-ўкраінскай мяжы з сакавіка 2021 года. Аднак, як піша Bloomberg, пакуль канцэнтрацыя войскаў РФ адбываецца пераважна ўначы, тады як увесну ў Крамлі адкрыта пагражалі наступам, рабіўшы палітычны ціск на Украіну, ЕЗ і ЗША.

Кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба заявіў, што пагроза поўнамаштабнага вайсковага ўварвання ва Украіну з боку Расеі сапраўды існуе, але Кіеў праводзіць патрэбную працу для таго, каб такі сцэнар не быў рэалізаваны.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».