24 красавiка 2024, Серада, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Гродна Азот» праз санкцыі не могуць пабудаваць новы цэх

6
На «Гродна Азот» праз санкцыі не могуць пабудаваць новы цэх

Цягам 2021 года прадпрыемства неаднаразова трапляла ў спісы санкцый - еўрапейскіх і амерыканскіх.

У чэрвені пачаліся падрыхтоўчыя працы для будаўніцтва на прадпрыемстве «Гродна Азот» новага цэха вытворчасці карбаміду з магутнасцю 1000 тон на дзень, піша hrodna.life. Канчатковая пастанова павінна было быць прынятая ў лістападзе, а пачатак будаўніцтва планаваўся ў 2022 годзе. Аднак праз санкцыі праект, які ацэньваўся на 1,2 млрд даляраў, пад вялікім пытаннем.

Падрадчыкам на будаўніцтва новага азотнага комплексу была зацверджана італійская фірма TECNIMONT s.p.a. яшчэ ў лютым 2020 года. Спачатку планавалася пачаць будаўніцтва ў 2021 годзе, але тэрміны ўвесь час адсоўваліся.

На працягу 2021 года прадпрыемства «Гродна Азот» неаднаразова трапляла ў спісы санкцый - еўрапейскіх і амерыканскіх. Так, напрыклад, ЗША аднавілі свае санкцыі супраць прадпрыемства ў красавіку 2021 году. Асобна патрапіў пад амерыканскія санкцыі дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. 2 снежня «Азот» патрапіў у пяты пакет санкцыяў Еўразвязу.

Пасля апошняй навіны журналістамі быў зроблены запыт у пасольства Італіі аб лёсе праекта. Там адказалі, што праект будаўніцтва азотнага комплексу на «Гродна Азот» замарудзіўся з-за «ўскладненняў, якія ўзніклі ў палітычным дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам».

І без санкцый «Гродна Азот» меў вялікія страты. Так, за 2020 год, згодна з міжнароднай фінансавай справаздачнасцю (IFRS), прадпрыемства паказала страты на $52 млн.

Тым часам старыя цэхі «Азоту» чакаюць маштабнай рэканструкцыі. Цягам гэтага года ўсё часцей з'яўляюцца навіны аб аварыйных прыпыненнях цэхаў. Рабочыя з прадпрыемства расказваюць аб жудасным стане старога абсталявання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках