25 красавiка 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чальцы выбарчых камісій Тывы прызналіся ў фальсіфікацыях на выбарах у Дзяржаўную думу РФ

9
Чальцы выбарчых камісій Тывы прызналіся ў фальсіфікацыях на выбарах у Дзяржаўную думу РФ

Яны заявілі, што "да іх давялі пэўныя лічбы".

У Тыве сябры мясцовых і тэрытарыяльных выбарчых камісій на вераснёўскіх выбарах у думу прызналіся, што сфальсіфікавалі вынікі. Іхні публічны ліст апублікаваў "Ріска-інформ", перадае svoboda.org.

Аўтары ліста пішуць, што спачатку спадзяваліся на сумленныя выбары, але пазней "да іх давялі пэўныя лічбы", якія мелі выйсці ў выніку падліку галасоў. За адмову ім пагражалі звальненнем.

Ліст сябры выбарчых камісій напісалі таму, што сталіся незадаволеныя сваім заробкам 20-40 тысяч расейскіх рублёў. Ён быў ніжэйшы за чаканы і, на думку аўтараў звароту, неадпаведны аплаце працы кіраўніцтва Выбарчай камісіі Тывы.

"Зрабіўшы вялікі аб'ём працы на свой страх і рызыку, выканаўшы ўсе законныя і незаконныя даручэнні ад вялікіх начальнікаў, мы атрымалі аплату, на наш погляд, нявартую", гаворыцца ў лісце. Аўтары папрасілі праваахоўныя органы рэгіёна правесці правяранне.

Выбары ў Дзяржаўную думу адбыліся ў сярэдзіне верасня. Нягледзячы на падзенне перадвыбарных рэйтынгаў, перамогу на іх, паводле афіцыйных звестак, атрымала партыя "Адзіная Расея". Апазіцыя і шэраг назіральнікаў паведамлялі пра шматлікія выпадкі фальсіфікацый і няроўныя варункі для кандыдатаў. Цэнтральная выбарчая камісія прызнала, што выбары адбыліся, суды ўсе скаргі адхіляюць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках