20 красавiка 2024, Субота, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыял-дэмакраты першымі ў Нямеччыне ўхвалілі новую кааліцыю

Сацыял-дэмакраты першымі ў Нямеччыне ўхвалілі новую кааліцыю

На партыйным з'ездзе 98,8% дэлегатаў СДП прагаласавалі за кааліцыйную ўмову з «зялёнымі» і лібераламі.

Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДП) ухваліла кааліцыйную ўмову з партыяй "Унія-90/Зялёныя" і Свабоднай дэмакратычнай партыяй (FDP). На партыйным з'ездзе ў Бэрліне ў суботу, 4 снежня, 98,8% дэлегатаў выказаліся ў падтрымку дакумента, піша dw.com.

"Мяне гэта вельмі радуе. Цяпер расчынаемся з дзейнасцю!", - адрэагаваў у Twitter кандыдат у канцлеры Нямеччыны ад сацыял-дэмакратаў Олаф Шольц (Olaf Scholz). Пагадненне, якога дасягнулі лідэры трох партый, яшчэ маюць зацвердзіць на ўнутрыпартыйным галасаванні партнёры СДП у будучай кааліцыі. Партыйны з'езд FDP у гэтым пытанні прызначаны на нядзелю, 5 снежня. "Зялёныя" ўжо праводзяць галасаванне ў шэрагах сябраў партыі.

Чакаецца, што 7 снежня кааліцыйнае пагадненне будзе падпісанае, а 8 снежня Бундэстаг абярэ Шольца новым канцлерам.

Перад будынкам, дзе праходзіў з'езд СДП, прайшла акцыя экалагічных актывістаў. Яны патрабавалі забароны на авіярэйсы на невялікія адлегласці і павелічэння чыгуначнай сеткі.

Планы новага ўрада Нямеччыны

Тры партыі прадставілі 177-старонкавую кааліцыйную ўмову 24 лістапада. Будучы ўрад плануе павялічыць дзяржаўныя інвестыцыі ў зялёныя тэхналогіі і лічбавізацыю, а таксама з 2023 года вярнуцца да стратэгіі, вядомай як "чорны нуль" (schwarze Null), пры якой запланаваныя выдаткі фінансуюцца не за кошт новых крэдытаў, а выключна праз бюджэтныя даходы.

Акрамя таго, новая кааліцыя мерыцца даць бязвізавы ўезд у Нямеччыну для расейцаў маладзейшых за 25 гадоў, спрасціць атрыманне падвойнага грамадзянства і працэдуру атрымання прытулку, а таксама дазволу на жыхарства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках