29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расстат стварыў «цуд» з беднасцю

4
Расстат стварыў «цуд» з беднасцю

Жабракоў стала менш на 2,2 мільёна за квартал.

Расстат зафіксаваў імклівае зніжэнне ўзроўню беднасці ў Расеі пасля змены методыкі падліку і раздачы сотняў мільярдаў рублёў напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу РФ, піша finanz.ru.

За трэці квартал тых, хто знаходзіцца за «мяжой беднасці», стала менш на 2,2 мільёна чалавек, а іх агульная колькасць - 16 мільёнаў - стала мінімальнай з 2013 года, вынікае з апублікаванай у пятніцу статыстыкі.

Прапарцыйны ўзровень беднасці знізіўся на 1,5 пункта, да 11% насельніцтва і таксама стаў самым нізкім за апошнія 8 гадоў.

Даходы бедных папоўнілі перадвыбарныя выплаты, на якія дзяржава ў жніўні і верасні выдала 700 млрд рублёў. Гэтыя грошы дасталіся пенсіянерам, якія жывуць у сярэднім на 16 тысяч рублёў на месяц, і сем'ям з дзецьмі, сярод якіх, паводле Расстата, 23,6% знаходзяцца за рысай беднасці.

Сама «рыса беднасці», зрэшты, таксама ссунулася: на працягу года Расстат двойчы мяняў методыку падліку самага адчувальнага для ўлады паказчыка, знізіць які ўдвая даручыў прэзідэнт Пуцін.

Калі ў мінулым пражытковы мінімум разлічвалі на падставе вартасці мінімальнага набору тавараў і паслуг, то з 2021 года ўзровень беднасці наважылі лічыць параўнальна - да бедных сталі залічваць тых, чые даходы меншыя за 44% ад медыяны ў краіне.

Але ў выніку шэрагі Расстата «парваліся», звесткі страцілі супастаўнасць, і на даручэнне памочніка прэзідэнта РФ Максіма Арэшкіна была вернутая старая канцэпцыя, з адным толькі выняткам – замест таго, каб лічыць рэальную вартасць спажывецкага кошыка бедных, улады проста памнажаюць пражытковы мінімум IV квартала 2020 года на ўзровень агульнай інфляцыі.

Гэта так званая "мяжа беднасці" вырасла на 5,6% за студзень-верасень. Пры гэтым базавыя прадукты, на якіх у бедных ідуць амаль усе грошы, падаражэлі ў разы хутчэй: кураціна – на 30% у гадавым вылічэнні, капуста – на 104%, грэчка – на 18% і г.д. Адзенне стала даражэйшым на 15% паводле падлікаў FCG.

Апытанні, якія штомесяц праводзіць ЦБ РФ, паказваюць, што суб'ектыўна бедным у Расеі застаецца амаль траціна насельніцтва: 9% заяўляюць, што не маюць грошай нават на ежу, а 25% - што могуць дазволіць сабе прадукты харчавання, але адзенне ды абутак купляць ужо няма на што.

Нагадаем, у траўні 2018 года Пуцін даручыў знізіць узровень беднасці ўдвая за 6 гадоў - да 6,6% да 2024 года. Летась на фоне пандэміі гэтую мэту прызналі нерэалізоўнай і ссунулі тэрмін яе выканання на 2030 год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках