24 красавiка 2024, Серада, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сербіі другую суботу пратэстуюць супраць планаў здабычы літыю

1
У Сербіі другую суботу пратэстуюць супраць планаў здабычы літыю

На вуліцы зноў выйшлі тысячы людзей, незадаволеных палітыкай уладаў.

У Сербіі другую суботу запар ключавыя вуліцы і аўтамагістралі пераймаюць дэманстранты. На вуліцы зноў выйшлі тысячы людзей, незадаволеных палітыкай улад у галіне экалогіі, перадае ВВС.

Акрамя Бялграда, акцыі прайшлі сабраліся ў Нові-Садзе, Нішы, Шабацы, Пазаравацы, Панчаве, Валеве ды іншых гарадах Сербіі.

Пратэстоўцы планавалі перацяць блізу 50 важных трас. Як паведамляюць СМІ, удзень яны здалелі цалкам заблакаваць рух у цэнтры сталіцы каля гатэля "Масква".

Пратэсты прайшлі збольшага мірна, аднак у Нові-Садзе адбылася бойка. У наступную суботу запланаваныя новыя акцыі.

Патрабаванні пратэстоўцаў звязаныя з планамі брытанска-аўстралійскага канцэрна Rio Tinto пачаць здабычу літыю на захадзе краіны.

"Нашы воды былі знішчаныя, наша зямля атручаная. І таму я прыйшоў выказаць сваю нязгоду", - сказаў адзін з пратэстоўцаў Аляксандр Томіч.

"Я не веру, што нешта зменіцца адразу пасля пратэсту, але я спадзяюся, што надыдуць новыя часы, і што нармальныя людзі пачнуць займацца экалогіяй", - дадаў ён.

Раней сербскія ўлады не раз заяўлялі, што дазволяць Rio Tinto распрацоўку пакладаў літыя толькі пасля рэферэндуму. Паводле ацэнак спецыялістаў, радовішча, знойдзенае ў раёне ракі Ядара, можа змяшчаць да 10% сусветных выведаных запасаў літыю.

Запасы былі выяўленыя найбуйным міжнародным кангламератам Rio Tinto ў 2004 годзе. Кампанія абяцае інвеставаць у будаўніцтва рудняў 2,4 млрд даляраў.

Аднак на гэтым тыдні прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падпісаў новы закон аб рэферэндумах, які скасаваў патрабаванне 50% прыходу для таго, каб ён лічыўся праведзеным. Таксама ў новым законе прапісана, што для ініцыяцыі рэферэндуму неабходна 30 тысяч подпісаў, засведчаных натарыюсам. Засведчанне каштуе блізу 35 еўрацэнтаў, гэта значыць, рэферэндум можа каштаваць блізу 10 тысяч еўраў.

Гэта насцярожыла актывістаў. Перад пратэстамі Асацыяцыя экалагічных арганізацый Сербіі (SEOS) звязала іх з тым, што прэзідэнт Аляксандр Вучыч падпісаў закон аб рэферэндуме, які такім чынам уступіў у дзеянне.

"Такім чынам мы далей выказваем сваю нязгоду з планамі адкрыцця літыевых рудняў, законам аб рэферэндуме, законам аб экспрапрыяцыі, прыватызацыі ды інтэнсіўнай эксплуатацыі прыродных рэсурсаў", - гаварылася ў заяве асацыяцыі.

Другі закон, аб эксплуатацыі рэсурсаў, дае права замежным кампаніям здабываць карысныя выкапні ў Сербіі. Аднак ён яшчэ не падпісаны.

У мінулую сераду Аляксандр Вучыч заявіў, што "вуліца не будзе вызначаць палітычны курс", дадаўшы, аднак, што і паліцыя "не будзе спыняць дэманстрацыі, калі чыёсьці жыццё, уласнасць або ўстановы не апынуцца пад пагрозай".

Вучыч дадаў, што падпісаў закон аб рэферэндуме, а другі закон пакуль не падпісваў, бо чакае высноў экспертаў.

4 снежня Вучыч наведаў места Горне Тыдзелі на захадзе Сербіі, непадалёк ад планаванага рудніка Rio Tinto, і, як заявілі ў ягонай адміністрацыі, пагаварыў з грамадзянамі, каб даведацца пра іхняе меркаванне аб гэтым праекце.

"Я тут, каб выслухаць кожную вашу праблему і заўвагу", - заявіў тады прэзідэнт.

Таксама Вучыч заклікаў "самых гучных удзельнікаў пратэсту" прыйсці да яго і абмеркаваць праблемы, што іх хвалююць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках