28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што беларусы здаюць і купляюць у ламбардах?

7
Што беларусы здаюць і купляюць у ламбардах?

Наведалі чатыры ламбарды Менска.

Ад якіх рэчаў ахвочыя былі пазбавіцца беларусы, каб развязаць фінансавыя праблемы, і якія з іх цяпер можна выгадна купіць? Myfin.by прайшоўся па менскіх ламбардах і даведаўся пра цану швайцарскага гадзінніка, слухавак і нават мясакруткі.

Ламбардаў на картах Менска - больш за 15, журналісты наведалі 4.

«Швайцарскі гадзіннік і за 990, і за 169 рублёў»

У ламбардзе «Масьтар» на 3 паверсе ГУМ людзей не было, але выбар вялікі – 4 палічкі са слухаўкамі, тэлефонамі, швайцарскімі ды электроннымі гадзіннікамі.

Ламбард прымае і ювелірныя вырабы, але ўсе ўпрыгожанні з каштоўных металаў, па якія працяглы час ніхто не вяртаецца, здае ў дзяржаўнае сховішча.

Цана прадаваных пазіцый вельмі розная:

- Швайцарскі гадзіннік Candino – 169 рублёў (для параўнання, цана такой мадэлі ў беларускіх інтэрнэт-крамах пачынаецца ад 460 рублёў)

- Швайцарскі гадзіннік Baume & Mercier Classima - 990 рублёў

- Ружовыя электронныя гадзіннікі з сэнсарным дысплеем - 60 рублёў

- Слухаўкі AirPods Pro - 80 рублёў

- Мабільны тэлефон ZTE - 25 рублёў

"Ёсць практычна ўсё, нават радыёстанцыі, аэрагрыль і паветранадзімалка"

У «Еўраламбардзе» асартымент выявіўся разнастайным. Будаўнічыя прылады, машынка для манікюру, вазкі, канькі, радыёстанцыі... Наведнікаў таксама больш, чым у іншых месцах. Часцей за ўсё людзі тут купляюць менавіта тэхніку - растлумачылі.

Цэны ў гэтым ламбардзе могуць быць і ніжэйшыя за крамныя ў 2-3 разы, і цалкам адпавядаць ім. Усё залежыць ад таго, у якім стане паступіла рэч.

Вось некалькі прыкладаў:

- Машынка для манікюру - 49 рублёў (у інтэрнэт-краме цана такая ж).

- Швайцарскі гадзіннік каштуе ад 89 да 819 рублёў

- Фотаапарат Sony Alpha SLT - 449 рублёў

- Мясакрутка Moulinex - 129 рублёў

- Мультыварка Polaris - 89 рублёў (у інтэрнэт-краме яе прадаюць за 152 рублі)

- Аэрагрыль First FF 5803 - 49 рублёў

"Прымаем, але гэта не значыць, што прадаём"

«Сапраўдны ламбард» прымае ювелірныя ўпрыгожанні, швайцарскія гадзіннікі ды тэхніку. Але прымае - не значыць прадае. У памяшканні ёсць вялікі стэлаж з рэчамі, якія пакінутыя на захоўванне, але купіць іх нельга, - тлумачаць.

Дарэчы, гэты ламбард супрацоўнічае з іншым ламбардам, які знаходзіцца на адрасе Ленінградская 5. Работнікі апошняга прыносяць сюды рэчы, бо месца для вітрын у іх мала. Таму, калі вы хочаце нешта купіць на Ленінградскай, то там вас чакаюць толькі ровары, - тлумачаць.

У ламбардзе "Ордан" прымаюць золата, срэбра, гадзіннікі ды будаўнічую тэхніку. На паліцах выбар невялікі - некалькі гадзіннікаў, ачышчальнік паветра, бяздротавыя слухаўкі. Прадстаўнік ламбарда тлумачыць, што слухаўкі прымаюцца толькі новымі - пытанне гігіены.

Залатых ці срэбных упрыгожанняў не відаць. Калі гаспадары іх не выкупляюць, то яны таксама ідуць на ператопку і затым у дзяржаўнае сховішча для папаўнення залатога рэзэрву краіны, - тлумачаць нам.

Цэны тут крыху ніжэйшыя, чым у іншых ламбардах. Напрыклад:

- Швайцарскі гадзіннік Claude Bernard - 250 рублёў (самы дарагі ў гэтым ламбардзе)

- Швайцарскі гадзіннік Tissot - 170 рублёў

- Амерыканскія гадзіннік Armitron - 70 рублёў

- Ачышчальнік паветра Polaris - 35 рублёў

- Шрубакрут, «балгаркі» ды перфаратары - ад 30 да 200 рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках