18 красавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўкі вырастуць: Стала вядома, як у Беларусі падвысяць падаткі

10
Стаўкі вырастуць: Стала вядома, як у Беларусі падвысяць падаткі

Змяненні адбудуцца ўжо ў наступным годзе.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты расказаў, як зменяцца ўмовы падаткаабкладання для прадпрымальнікаў налета.

– Для пэўных відаў дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў спрошчаная сістэма падаткаабкладання на наступны год застанецца, для нейкіх відаў яна будзе скасаваная. Будуць павялічаныя стаўкі адзінага падатку. Але з 2023 года плануецца, што ўсе яны пяройдуць на адзіную форму падаткаабкладання – выплату падаходнага падатку ў падвышанай стаўцы 18%, – заявіў Круты. Пры гэтым ён адзначыў, што прадпрымальнікі атрымліваюць розныя прыбыткі і могуць аб'ектыўна плаціць розныя падаткі, таму пэўная дыферэнцыяцыя патрэбная.

Цяпер пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання прадугледжаныя дзве стаўкі. Для ІП, якія не плацяць ПДВ, гэта 5%, а для тых, хто яго плаціць, – 3%. Стаўка падаходнага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў складае 16 адсоткаў ад прыбытку.

З 2023 года для самазанятых увядуць падатак на прафесійны прыбытак. Для тых, хто працуе з фізічнымі асобамі, ён складзе 10 адсоткаў. Такая стаўка будзе для працоўных з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага памеру выручкі, а пасля пазначанага парога падатковы збор будзе ў два разы вышэйшы – 20%.

Цяпер памер адзінага падатку для фізічных асобаў, якія працуюць без ІП, залежыць ад горада і віду дзейнасці. Напрыклад, у Менску на цырульні і касметычныя паслугі, паслугі манікюру і педыкюру вызначаны падатак памерам 110 рублёў за месяц, на чыстку і прыборку жылых памяшканняў – 70 рублёў. Раней паведамлялася, што ўлады плануюць павысіць гэтыя значэнні, але захаваць адзіны падатак.

Нагадаем, у праекце зменаў Падатковага кодэкса прадугледжанае скасаванне з 1 студзеня 2023 года адзінага падатку для ІП, а таксама забарона для іх ужывання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. З 1 студзеня 2022 года плануецца скараціць спіс відаў дзейнасці, якія абкладаюцца адзіным падаткам. А пры прапанове некаторых відаў паслуг – забараніць ужыванне ІП спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках