23 красавiка 2024, aўторак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прыкметы поўнага акрыяння ад каранавірусу

1
Названыя прыкметы поўнага акрыяння ад каранавірусу

ПЛР-тэст не заўсёды дае дакладны вынік.

Доктар біялагічных навук, вірусолаг Сяргей Нецесаў расказаў, як можна вызначыць, што ў арганізме чалавека не засталося часцінак вірусу пасля перанесенага COVID-19, піша cursorinfo.co.il.

«Рэч у тым, што спроба на ПЛР, узятая з насаглоткі, вызначае наяўнасць вірусу ў насаглотцы. З насаглоткі, як вядома, вірус даволі хутка сыходзіць: ён можа сысці ў лёгкія, у кроў, у кішачнік».

Такім чынам, ПЛР-тэст на COVID-19 не заўсёды дае дакладны вынік, бо патаген можа знаходзіцца ўжо ў іншым месцы арганізма.

З гэтай прычыны, указаў Нецесаў, адзін адмоўны вынік ПЛР-тэсту нельга ўважаць за поўную гарантыю акрыяння. Паводле словаў спецыяліста, каб пераканацца ў поўнай адсутнасці ў арганізме ўзбуджальніка, лепш праз некаторы час паўтарыць аналіз, а для дадатковага спакою здаць кроў.

Аналіз на антыцелы – гэта іншае даследаванне, якое можа пацвердзіць адсутнасць часцінак каранавірусу ў арганізме.

«Самае лепшае, калі добры ўзровень антыцелаў класа IgG і няма антыцелаў класа IgM. Гэта азначае, што вострая інфекцыя прайшла мінімум месяц таму. Калі ўзровень IgM усё яшчэ высокі, гэта азначае, што вірус яшчэ цыркулюе», – удакладніў лекар.

Акрамя гэтага, Нецесаў нагадаў пра рызыку паўторнага заражэння каранавірусам. Рэзка зменшыць верагоднасць падобнага развіцця падзей можна з дапамогай вакцынацыі, да таго ж прышчэпка прадухіляе цяжкі варыянт захворвання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках