28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом агучыў тэмы перамоваў Байдэна і Пуціна

11
Белы дом агучыў тэмы перамоваў Байдэна і Пуціна

Прэзідэнт ЗША пацвердзіць падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Перамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і расейскага лідара Уладзіміра Пуціна запланаваныя на найбліжэйшы аўторак. Бакі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку Украіну. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратаркі Белага дому Джэн Псакі.

"Лідары абмяркуюць шэраг тэмаў у стасунках ЗША і Расеі, у тым ліку стратэгічную стабільнасць, кіберсферу і рэгіянальныя пытанні", – удакладнілі ў Вашынгтоне.

Паводле звестак Псакі, Байдэн таксама мае намер выказаць суразмоўцу занепакоенасць сцягваннем войскаў РФ да ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.

"Прэзідэнт Байдэн падкрэсліць занепакоенасць ЗША ваеннай актыўнасцю Расеі на мяжы з Украінай і зноў пацвердзіць падтрымку з боку Злучаных Штатаў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны", – паказана ў заяве.

Нагадаем, размова амерыканскага і расейскага лідараў запланаваная на вечар 7 снежня. Яна пройдзе праз абароненую відэасувязь. Дакладны час абяцалі агучыць бліжэй да ўказанай даты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках