23 красавiка 2024, aўторак, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ледзь не селі на мель: Падрабязнасці пра затрыманне Польшчай расейскага карабля з п'яным экіпажам

8
Ледзь не селі на мель: Падрабязнасці пра затрыманне Польшчай расейскага карабля з п'яным экіпажам

У капітана было амаль праміле алкаголю ў крыві, у двух афіцэраў блізу 1,5 праміле.

У польскім Гданьску затрымалі расейскае судна, якое перавозіла металічныя канструкцыі і ледзь не села на мель. Высветлілася – капітан карабля і два афіцэры былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Пра гэта паведамляюць Polskie Radio і Polsat News.

Паводле інфармацыі берагавой аховы, карабель ішоў з Клайпеды ў гданьскі Паўночны порт, але адхіліўся ад курсу і накіраваўся ў бок берагу. Сухагруз, як кажуць, ішоў з хуткасцю блізу 11 вузлоў і ігнараваў радыёзапыты.

Калі да берагу заставалася менш за кіламетр, карабель рэзка змяніў курс, цудам унікнуўшы выхаду на мелізну. Пасля гэтага на месца інцыдэнту накіраваўся патрульны катар.

Расейскі сухагруз стаў на якар у порце ў Гданьску. На ягоны борт падняліся прадстаўнікі памежнага атрада і інспектар марской управы ў Гдыні.

На месцы высветлілася, што чальцы экіпажу знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Сярод іншага, у крыві капітана карабля выявілі два праміле алкаголю, а ў двух афіцэраў –1,5 у кожнага.

У выніку сухагруз быў затрыманы. Паводле факту парушэння распачатае расследаванне.

Як удакладняе PortalMorski.pl, гаворка ідзе пра расейскі сухагруз "Руслана", які належыць транспартнай кампаніі "Трансфлот" (Санкт-Пецярбург).

Цяпер расейскі сухагруз стаіць на рэйдзе, а на борце інспектар Марской управы ў Гдыні ў суправаджэнні афіцэраў Кашубскага дывізіёна Памежнай службы займаюцца ягоным афармленнем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках