28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія памежнікі адбілі 43 спробы мігрантаў прарваць мяжу з боку Беларусі

Польскія памежнікі адбілі 43 спробы мігрантаў прарваць мяжу з боку Беларусі

На адным з адрэзкаў беларускія спецслужбы зладзілі масавы штурм.

За дзень на мяжы Польшчы з Беларуссю былі ўчыненыя 43 спробы яе незаконнага перасячэння, паведамляюць польскія памежнікі.

Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы вынеслі 7 пастановаў пра выправаджэнне нелегалаў з тэрыторыі краіны.

На адрэзку, які ахоўваўся памежным атрадам у Дубічах-Царкоўных, група нелегалаў з 30 чалавек пад кіраўніцтвам беларускіх сілавікоў штурмавала мяжу.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі памежны горад Цярэспаль. Абстрэлам былі знішчаныя асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках