25 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Соф'і Сапезе абвесцілі канчатковае абвінавачанне

20
Соф'і Сапезе абвесцілі канчатковае абвінавачанне

Расейцы пагражае ў Беларусі шэсць гадоў турмы.

Справа расейкі Соф'і Сапегі хутка будзе перададзеная ў суд у Менску. Беларускі СК высунуў ёй канчатковае абвінавачанне, расказалі Бі-бі-сі дзве крыніцы.

Асноўны артыкул, паводле якога абвінавачваюць Сапегу, – частка 3 артыкула 130 КК Беларусі (распальванне варожасці). Ёй пагражае шэсць гадоў турмы – гэта мінімальны тэрмін паводле гэтага артыкула з улікам заключанага Сапегай дасудовага пагаднення са следствам.

Паводле звестак крыніцаў, Сапега знаходзіцца ў цяжкім псіхалагічным стане, яна расціснутая і разгубленая, не спіць начамі.

Толькі пасля прысуду суда Сапегу змогуць экстрадаваць у Расею. Яе таксама зможа памілаваць прэзідэнт Беларусі, сказаў Бі-бі-сі адвакат Антон Гашынскі, які будзе займацца гэтымі працэдурамі паводле справы Сапегі.

Паводле словаў крыніцаў, у пятніцу Соф'ю Сапегу выклікалі ў СК на следчыя дзеянні. Да гэтага з 20 кастрычніка яна знаходзілася пад хатнім арыштам у беларускім горадзе Лідзе, у кватэры бацькоў, дзе яна прапісаная. Пры гэтым бацькі былі вымушаныя перасяліцца на лецішча. Сувязі з дачкой у іх, паводле словаў крыніцаў, з сярэдзіны кастрычніка не было.

Сапегу затрымалі 23 траўня разам з былым галоўным рэдактарам тэлеграм-канала NEXTA Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасля таго, як улады Беларусі пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню.

Дзе цяпер знаходзіцца Раман Пратасевіч, крыніцам Бі-бі-сі невядома.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках