18 красавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як зрабіць з Марса заселеную планету.

12
Навукоўцы высветлілі, як зрабіць з Марса заселеную планету.

Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца спадарожніку Фобас.

Каманда спецыялістаў з розных краінаў прапанавала неверагодны план таго, як можна стварыць на Марсе штучнае магнітнае поле. З яго дапамогай атрымаецца дамагчыся неабходных умоваў для існавання на планеце людзей. Падобныя дзеянні стануць найважнейшым крокам на шляху да «тэрафармавання» Марса.

У аснове працэсу ляжыць стварэнне пэўных умоваў, якія патрэбныя для паспяховага развіцця жыцця. Чалавецтва зможа пасяліцца пасля гэтага на Чырвонай планеце. Вынікі праведзенага даследавання былі апублікаваныя на сайце arXiv.

Марс, вядома, не самы лепшы варыянт для рэалізацыі падобнага плана, бо ўмовы на ім занадта моцна адрозніваюцца ад тых, якія патрэбныя для жыцця чалавека. Асноўнай праблемай выступае тое, што планета не мае дастаткова моцнага магнітнага поля, каб абараніць жывых істотаў ад радыяцыі і сонечнага ветру.

Магнітасфера адхіляе большую частку зараджаных часцінак, якія вылучае Сонца і не дазваляе ім трапіць на паверхню. У гэтым плане Чырвоная планета не можа пахваліцца такімі ж паказнікамі. Спецыялісты мяркуюць, што калісьці атмасфера была дастаткова шчыльнай, але з гадамі яна стала танчэйшай.

Эксперты ўпэўненыя, што вакол Марса можна зрабіць магнітасферу штучнага паходжання. Для гэтага запатрабуецца вельмі моцны струмень зараджаных часцінак, атрымаць які дапаможа спадарожнік планеты Фобас. Поўнае абарачэнне вакол планеты ён выконвае за восем гадзінаў.

Астрафізікі мяркуюць, што можна іянізаваць прысутнае на паверхні Фобаса рэчыва і потым з дапамогай электрамагнітнага выпраменьвання паскорыць струмень зараджаных часцінак. Гэта дапаможа атрымаць «кольца плазмы» ўздоўж усёй арбіты Марса і такім чынам сфармаваць максімальна моцную магнітасферу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках