29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы пад Дубічамі-Царкоўнымі

3
Мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы пад Дубічамі-Царкоўнымі

Атаку каардынавалі беларускія сілавікі.

За мінулы дзень было зафіксавана 43 спробы незаконнага перасячэння мігрантамі мяжы Беларусі з Польшчай, паведамляе TVP.

На адрэзку, які ахоўваўся атрадам польскай памежнай службы ў Дубічах-Царкоўных, група з 30 нелегалаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецслужбаў пайшла на штурм мяжы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі памежны горад Цярэспаль. Абстрэлам былі знішчаныя асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках