19 красавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Еўропа аддала «Залаты мяч» Роберту Левандоўскаму

7
Bild: Еўропа аддала «Залаты мяч» Роберту Левандоўскаму

Польскі футбаліст выперадзіў Мэсі і паводле вынікаў галасавання ў Афрыцы.

Стала вядома, як галасавалі журналісты розных кантынентаў у апытанні за «Залаты мяч», уладальнікам якога сёмы раз стаў форвард ПСЖ Ліянэль Мэсі.

Мэсі ў галасаванні за «Залаты мяч» атрымаў 613 балаў, а кампанію аргенцінцу ў топ-3 склалі нападнік Баварыі Роберт Левандоўскі (580) і паўабаронца Чэлсі Жаржыньё (460).

Нямецкае выданне Bild паведаміла, што Левандоўскі ўпершыню ў кар'еры здабыў бы бы «Залаты мяч», калі б у галасаванні ўлічвалася меркаванне толькі еўрапейскіх журналістаў, якія аддалі паляку 209 галасоў супраць 166 у Жаржыньё і 161 у Мэсі.

Таксама Левандоўскі выперадзіў Мэсі ў Афрыцы (184 на 159), але прадстаўнікі Паўднёвай Амерыкі (46-23), краін Карыбскага басейна (107-63), Азіі (125-90) і Акіяніі (15-11) аддалі перавагу аргенцінцу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках