20 красавiка 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як каршун лунае над смяротна параненым Тараканам»

10
«Як каршун лунае над смяротна параненым Тараканам»

Мітусенне толькі набліжае канец рэжыму.

«Тры-бу-нал!» Гэтыя пратэстныя воклічы 2020-га года былі аднымі з самых страшных для злачынцаў на службе рэжыму, піша тэлеграм-канал «Каршун над Менскам».

Складана жыць, ведаючы, што нехта памятае пра твае злачынствы. Таму ліквідуюць сведкаў, таму выкупляюць кампрамат. А калі гэта злачынствы супраць чалавечнасці, і ведае ўся краіна, увесь свет?

І не сысці ад расплаты.

Не захаваць нават кватэру, якую выдалі ўзамен за разлітую кроў. Злоў, суд, адплата. Канец кар'еры, а можа, і жыцця.

Пастка зачыніцца, ганебныя трусы з уласнага атачэння дадуць паказанні. Яны не білі, не гвалтавалі, іх няма за што прыцягнуць. Іх чакае проста ганьба, таўро. Але нават яны супраць сапраўдных злачынцаў, сёння ў душы, а заўтра на паперы.

Калі мы кажам, што нам цяжка перажываць рэпрэсіі, варта памятаць, што ворагу таксама мусіць быць нялёгка. Не для таго, каб шкадаваць яго, а каб цвяроза ацэньваць сітуацыю. Для ворага час цікае, ціканне павінна адбівацца ў мозгу, як удары малатка. Простыя словы «цік-так» павінны выклікаць параліч, бо прымушаюць успомніць.

Адчуванне «нялёгка» будзе зваротна прапарцыйным узроўню інтэлекту. Насамрэч, калі бандыт тупы, як дрэва, то да апошняга прымудрыцца не заўважаць. Але нават калі мазгі адбітыя цэглай, бывае, прачынаецца сумленне. Яго, на шчасце, не адбіць нічым звонку. Затое можна глушыць знутры.

Таму злачынцы імкнуцца дапамагчы адзін аднаму. Для гэтага ім патрэбная імітацыя законнасці дзеянняў і ўся гэтая паказная бравада. Трэба падтрымліваць ілюзію, а рабіць гэта ўсё цяжэй і цяжэй. Вычэрпваецца ўнутраны рэсурс.

Трыбунал падбіраецца.

Яго прадчуванне прадзімае праз праломы ў абалонцы ілюзіі. Ён сніцца начамі. Аб ім узмоцнена нагадваюць. Ён праступае ў знаках там і сям. Ён ідзе за вінаватымі, як цень.

Як каршун парыць над смяротна параненай жывёлінай. Жывёліна і туды, і сюды. Не выратуе ні нара, ні балота. Час цікае, усе кіданні толькі набліжаюць канец.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках