29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы падатак: стала вядома, колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у Беларусі

26
Новы падатак: стала вядома, колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у Беларусі

Чыноўнік прагаварыўся аб суме збору.

Стала вядома, колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у Беларусі. Аб суме падатку ў эфіры прапагандысцкага тэлеканала «Беларусь 1» распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, паведамляе euroradio.fm.

З ягоных слоў, для асобных катэгорый грамадзян будуць дзейнічаць ільготы: для пенсіянераў, шматдзетных сем'яў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый.

«Для астатніх гэта будзе стаўка ад 20 да 50 рублёў за год, — гаворыць Круты. — Таму сказаць, што гэта ўжо нейкая непад'ёмная ці катастрафічная сума для гараджаніна, немагчыма».

Аб новаўвядзенні абвясцілі ў 2021 годзе. Прадугледжваецца, што яно пачне дзейнічаць у 2022-м. Для тых, хто мае больш за адну кватэру, адпаведны падатак дзейнічаў і раней.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках