24 красавiка 2024, Серада, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жазэп Барэль: ЕЗ будзе цвёрда стаяць за Украіну

2
Жазэп Барэль: ЕЗ будзе цвёрда стаяць за Украіну

Вярхоўны прадстаўнік у замежных справах і палітыцы бяспекі пракаментаваў імавернасць расейскага ўварвання.

Еўразвяз у выпадку ўварвання Расеі будзе падтрымліваць Украіну. Аб гэтым заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль у інтэрв'ю італійскаму выданню La Reppublica, якое выйшла 5 снежня.

Ён заявіў, што ЕЗ прыкладае намаганні, каб пазбегнуць пагаршэння крызісу, але «пры ўсякім развіцці падзей ЕЗ будзе цвёрда стаяць за Украіну».

«Мы з Украінай. Няхай усе задумаюцца аб наступствах», - заявіў ён.

Барэль сказаў, што на наступным тыдні ў Брусэлі адбудзецца сустрэча з краінамі Усходняга партнёрства, на якой ЕЗ падкрэсліць цвёрдую падтрымку Украіны.

З канца кастрычніка заходнія СМІ неаднаразова паведамлялі аб нарошчванні расейскіх войскаў у мяжы Украіны. Ва ўкраінскай выведцы сцвярджалі, што назапашванне войскаў РФ каля мяжы Украіны будзе прадаўжацца і выйдзе на пік прыблізна ў канцы студзеня.

23 лістапада прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «Расея не збіраецца ні на кога нападаць і не выношвае ніякіх агрэсіўных планаў», і абвінаваціў Кіеў у падрыхтоўцы да агрэсіі «супраць «ЛНР» і «ДНР». У МЗС Украіны зняпраўдзілі дэзінфармацыю РФ аб нібы падрыхтоўцы да вайсковага нападу на Данбасе.

ЗША і NATO цягам лістапада неаднаразова заклікалі Расею да дээскалацыі напружання на межах і празрыстасці намераў.

4 снежня The Washington Post паведаміла, спасылаючыся на амерыканскую выведку, што Расея плануе ваенны наступ на некалькіх франтах ва Украіну ўжо ў пачатку наступнага года з удзелам да 175 тысяч вайскоўцаў.

Крыніцы выдання таксама заявілі, што цяпер ля мяжы Украіны знаходзіцца 70 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Украінская выведка раней паведамляла аб 92 тысячах.

Таксама 4 снежня выданне Bild апублікавала імаверны план Расеі аб захопе Украіны. Крыніцы ў NATO распавялі, што Расея можа атакаваць у тры фазы: з поўдня, усходу і поўначы. Крыніцы не выключылі, што да атакі далучыцца і Беларусь. У выпадку рэалізацыі такога плана дзве траціны Украіны могуць быць захопленыя РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках