28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі адобрылі прышчэпкі Pfizer для дзяцей 5-11 гадоў

14
У Аўстраліі адобрылі прышчэпкі Pfizer для дзяцей 5-11 гадоў

У планах урада вакцынаваць 2,3 мільёна малалетніх.

Управа тэрапеўтычных прадуктаў Аўстраліі (TGA) дазволіла вакцынаваць ад каранавіруса дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў прэпаратам кампаній Pfizer/BioNTech. Пра гэта ў нядзелю, 5 снежня, паведаміла прэс-служба рэгулятара.

«TGA папярэдне адобрыў выкарыстанне вакцыны для асоб ва ўзросце 5 гадоў і старэйшых. Гэтая пастанова дапаўняе выдадзены раней дазвол выкарыстоўваць названую вакцыну для імунізацыі асоб 12 гадоў і старэйшых, а таксама ў якасці бустэра для дарослых», - гаворыцца ў паведамленні.

Ва Управе, спасылаючыся на звесткі даследаванняў, запэўнілі, што імунная рэакцыя дзяцей на выкарыстанне прэпарата такая ж, як і ў дарослых, пабочныя з'явы застаюцца сярэднімі, а профіль бяспекі з'яўляецца высокім.

Як паказана, дзецям ад пяці да 11 гадоў будуць уводзіць утрая меншую дозу, чым падлеткам. Другую прышчэпку рэкамендавана рабіць не менш, як праз тры тыдні пасля першай.

Пашыраная кампанія імунізацыі дзяцей стартуе ў Аўстраліі 10 студзеня 2022 года. У планах урада вакцынаваць 2,3 мільёна малалетніх.

Нагадаем, у Польшчы з сярэдзіны снежня плануюць пачаць вакцынацыю супраць каранавіруса дзяцей ва ўзросце ад пяці да 11 гадоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках