19 красавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая самая пітушчая нацыя свету

25
Названая самая пітушчая нацыя свету

Апублікаваныя вынікі глабальнага даследавання аб алкаголі.

Паводле звестак Глабальнага даследавання аб наркотыках і алкаголі, самай пітушчай нацыяй свету прызналі аўстралійцаў. Аб гэтым піша Daily Mail.

Паводле вынікаў даследавання, за 2021 год жыхары Аўстраліі напіваліся агулам 27 разоў, што амаль удвая перавышае сярэдні сусветны паказчык (15). Апытанне паказала, што грамадзяне шостай па плошчы дзяржавы ў свеце напаўняюць кухаль півам, віном ці іншай выпіўкай прыблізна два дні на тыдзень.

Другое месца рэйтынгу ў колькасці ўжытага алкаголю заняла Данія, трэцяе - Фінляндыя. Жыхары Вялікай Брытаніі і ЗША таксама названыя аднымі з самых пітушчых у свеце — яны замкнулі пяцёрку лідараў, размясціўшыся на чацвёртым і пятым радках спісу краін адпаведна.

Адзначаецца, што больш за ўсё згрызот сумлення наконт колькасці выпітага алкаголю адчувалі ірландцы — прыкладна ў чвэрці выпадкаў. Пры гэтым самым распаўсюджаным чыннікам шкадаванняў сярод усіх удзельнікаў апытання стаў адказ «выпіў занадта шмат і занадта хутка», ён набраў 49 адсоткаў галасоў.

Па частаце ўжывання алкаголю лідаравала Францыя - жыхары Пятай рэспублікі прызналіся, што колькасць дзён за год, калі яны ўжывалі спіртныя напоі, складае не менш за 132. На другім месцы Новая Зеландыя - 120 дзён, следам ідуць Нідэрланды - 112 дзён.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках