24 красавiка 2024, Серада, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва заклікае ЕК шукаць новыя захады ў кіраванні патэнцыйнымі пагрозамі БелАЭС

1
Літва заклікае ЕК шукаць новыя захады ў кіраванні патэнцыйнымі пагрозамі БелАЭС

Міжнародныя патрабаванні ядзернай бяспекі не выконваюцца ад пачатку будаўніцтва АЭС.

Усе без выключэння рэкамендацыі па стрэс-тэстах БелАЭС павінны быць выкананыя, іх эфектыўнасць павінна быць дакладна правераная на практыцы, а Еўракамісія павінна шукаць больш эфектыўныя захады на ўзроўні ЕЗ для кіравання патэнцыйнымі пагрозамі ядзерных установак трэціх краін. Пра гэта на пасяджэнні Энэргетычнай рады Еўрапейскага Звязу ў Брусэлі 2 снежня заявіў міністр энэргетыкі Літвы Дэйнюс Крэйвіс.

«Той факт, што Беларусь выканала частку патрабаванняў стрэс-тэстаў, не з'яўляецца довадам бяспекі гэтай электрастанцыі. Большасць з іх заснаваная на тэхнічнай дакументацыі, а насамрэч мы неаднаразова чулі пра сур'ёзныя інцыдэнты як пры будаўніцтве, так і пры эксплуатацыі АЭС», — цытуе ягоныя словы літоўскае энэргетычнае агенцтва.

Міністр падкрэсліў, што ўстаноўленыя міжнародныя патрабаванні ядзернай бяспекі не выконваюцца з моманту пачатку будаўніцтва Астравецкай АЭС. Паводле слоў міністра, стрэс-тэсты ЕЗ вельмі абмежаваныя па аб'ёме, створаныя для праверкі АЭС пасля аварыі на Фукусіме і не адпавядаюць усім сучасным міжнародным патрабаванням у гарантаванні ядзернай бяспекі, асабліва калі размова ідзе аб выбары пляцоўкі.

Крэйвіс нагадаў, аб пазіцыі Літвы па БелАЭС.

«З самага пачатку распрацоўкі праекту Астравецкай АЭС Літва заняла пазіцыю, што ўвесь набор стандартаў і патрабаванняў павінен быць цалкам рэалізаваны. На гэтым этапе гэта азначае, што эксплуатацыя і запуск першага і другога энэргаблокаў Беларускай АЭС павінны быць прыпыненыя датуль, пакуль не будуць развязаныя ўсе пытанні бяспекі», - заявіў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках