28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі выступаюць за вайсковую падтрымку Украіны ў выпадку нападу РФ

9
Палякі выступаюць за вайсковую падтрымку Украіны ў выпадку нападу РФ

Апытанне.

Большасць палякаў уважае, што ў выпадку нападу Расеі на Украіну NATO павінен аказаць вайсковую падтрымку Кіеву.

Пра гэта сведчаць звесткі апытання SW Research для Rzeczpospolita.

61, 9% палякаў на пытанне аб неабходнасці вайсковай падтрымкі NATO для Украіны адказалі сцвярджальна.

13% апытаных супраць, каб у NATO дапамагалі Украіне вайсковым чынам.

25,1% рэспандэнтаў не маюць пэўнага меркавання на гэты конт.

«Аказанне вайсковай падтрымкі падтрымліваюць 7 з 10 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 35 да 49 гадоў і амаль 2/3 апытаных (65%) з даходам сумаю 1001 - 2000 злотых. Вайсковую дапамогу Украіне ў выпадку расейскай агрэсіі падтрымліваюць 2 з 3 чалавек у гарадах з насельніцтвам 100 тысяч да 199 тысяч жыхароў. Гэтую ідэю значна больш адмоўна ацэньваюць мужчыны (19%), чым жанчыны (8%)», - каментуе Пшэміслаў Весалоўскі, прэзідэнт праўлення SW Research.

Апытанне праводзілася 30 лістапада і 1 снежня сярод 800 рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках