29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачым зараз у Беларусі мандарыны?

7
Пачым зараз у Беларусі мандарыны?

Параўнанне коштаў з леташнімі.

Зноў снежань, зноў Новы год на носе. Onliner.by адправіліся на Камароўку і паглядзелі, пачым сягоння аранжавыя плады з тым самым непадробным пахам свята.

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

Нагадаем, з чым мы сустракалі мінулы Новы год. Гішпанія тады ішла рубля па 4, Турцыя і Абхазія крыху танней - па 3,5. Мандарын з Марока трымаў марку і прадаваўся па 5,5 за кіло. Італьянскія прадукты даражэйшыя — 6,5, але можна было сустрэць і экзатычныя маркі, напрыклад гішпанскія мандарыны за 18 ці 20 рублёў ці кітайскія за 15.

Што змянілася за год?

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

Асартымент прыкладна той жа. Геаграфія - настальгічная Абхазія, ужо звыклая ўсім Італія і Гішпанія, амаль родныя Турцыя і Марока. Кошты ўсялякія: тыя ж 3,5-4 рублі за абхазскі кілаграм смачнасці, Гішпанія ў сярэднім ідзе рублёў па 5, але калі вам найпрыгажэйшыя - то можна і па 8, і па 13. Італія - столькі ж, Турцыя і Марока прадаюцца па 5 -7 рублёў.

Адзін з самых запатрабаваных прадуктаў на навагодніх сталах прадстаўлены багата. Браць будзеце?

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках