20 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік СК РФ даручыў праверыць песні Аксімірона і Нойза MС пасля выдуманай заявы «групы патрыётаў Расеі»

3
Кіраўнік СК РФ даручыў праверыць песні Аксімірона і Нойза MС пасля выдуманай заявы «групы патрыётаў Расеі»

Аўтар звароту назваў яго «сатырай на наш час».

Старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў Галоўнаму следчаму ўпраўленню СК праверыць зварот «групы патрыётаў», якія паскардзіліся на творчасць рэпераў Аксімірона (Мірон Фёдараў) і Нойза MC (Іван Аляксееў), паведамляе «Медуза».

У паведамленні СК РФ гаворыцца, што «група патрыётаў» знайшла ў тэкстах песень выканаўцаў спробы рэабілітацыі нацызму і экстрэмізму, а таксама прапаганду негатыўнага стаўлення да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Бастрыкін «даручыў вывучыць усе выкладзеныя довады і паводле вынікаў даць адпаведную прававую адзнаку».

У паведамленні СК гаворыцца, што заява «групы патрыётаў» з'явілася ў адным са СМІ. Выявіць выданне, якое апублікавала гэты зварот, не ўдалося. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра публікацыю, якая з'явілася 2 снежня ў блогу карыстальніка «Жывога Журнала» Дзмітрыя Якушава. Ён напісаў, што яму «прынеслі» ліст, адрасаваны Бастрыкіну, у якім кіраўніка СК папрасілі «спыніць злачынную дзейнасць» Аксімірона і Нойза MC.

Пасля паведамлення СК аб пачатку даследчай праверкі Дзмітрый Якушаў напісаў, што яго зварот быў жартам. «Спыніцеся. Не было ніякага «Звароту групы патрыётаў». Гэта ж быў жарт. Выдуманы зварот, спецыяльна напісаны ў ідыёцкай форме, сатыра на наш час», - заявіў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках