16 красавiка 2024, aўторак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Лукашэнка з'яўляецца небяспекай для ўсёй Еўропы

24
Парашэнка: Лукашэнка з'яўляецца небяспекай для ўсёй Еўропы

Таракан таксічны, і ад яго можна чакаць усяго.

Беларускі дыктатар Лукашэнка нясе пагрозу і Украіне, і Еўропе. Пра гэта ў інтэрв'ю французскаму выданню L'Express сказаў пяты прэзідэнт Украіны, лідар партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пятро Парашэнка.

Адказваючы на пытанне, ці існуе магчымасць нападу на Украіну з беларускага напрамку, Парашэнка сказаў: «Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца небяспекай не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы. Вы ведаеце, што ён прасіў ядзерную зброю ва Уладзіміра Пуціна? Ён таксічны, і ад яго можна чакаць усяго. Ён мог зрабіць у дачыненні да Украіны тое, што ён ужо зрабіў Польшчы».

«У сувязі з гэтым мы павінны супрацоўнічаць з Еўрапейскім Звязам для ўстанаўлення бар'ераў на беларускай мяжы, каб пазбегнуць новага міграцыйнага крызісу», - перакананы пяты прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках