20 красавiка 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладу ахапіла эпідэмія страху

15
Уладу ахапіла эпідэмія страху

Усё гэта ператвараецца ў вартае жалю відовішча.

У кожнай улады ёсць мэта - захаванне свайго абсалюту ў сістэме кіравання краінай, аднак чым больш жадання ва ўладзе выжыць у цяперашніх умовах, тым больш яна паказвае свой страх. Амаль кожны дзень, амаль з кожнай скрыні мы чуем такія маркеры страху, як словы і фразы накшталт "бяспека", "узбраенне", "захаванне краіны", "вы хочаце, каб было так, як у...", "спецаперацыя заходніх спецслужбаў", "падарваць стабільнасць", "спыняць у корані", "турбулентнасць" не кажучы ўжо пра пасажы аб экстрэмізме і тэрарызме.

Амаль усе палітычныя пастановы ўлады зведзеныя да страху: усе выступы звязаныя са страхам, усе заканадаўчыя пастановы звязаныя са страхам, усе дзеянні засноўваюцца на страху. Страх свеціцца і працякае адусюль, яго толькі трэба распазнаць, бо ён схаваны за бравадай сілы і ўсёдазволенасці.

Прырода беларускага ўладнага страху натуральная, яна ўпіраецца ў страх біялагічнай смерці, страх немагчымасці ўладкавацца на новую працу, страх за будучыню дзяцей, страх за з'яўленне больш кампетэннай канкурэнцыі, і ўжо як вынік - у страху страты ўлады. Кропка невяртання - мінулы год, калі ўзяла свой пачатак натуральная амаль для любога чалавека, а нашым выпадку - палітычная, схільнасць да пракастынацыі. Менавіта пракастынацыя аб страце ўлады, адкладванне гэтага працэсу на потым, яшчэ на потым і гэтак далей характарызуе жаданне выжыць, як біялагічна, так і палітычна, што абавязкова абсалютна прывядзе да звужэння дзеянняў і немагчымасці манеўравання. Адкладаць развязанне праблемы небяспечна ў кожнай справе, але яшчэ больш небяспечна - не бачыць яе або рабіць выгляд, што яе няма, хаваць.

Калі мы глядзім фільм жахаў, мы адчуваем стан саспэнса - трывожнага чакання, і гэта чаканне нас больш за ўсё турбуе. Дзесьці рыпанне дошак, дзесьці пранізлівы крык, дзесьці ўпала на падлогу кніга. Але як толькі з'яўляецца пачвара/дзеянне, мы ўсведамляем хто/што гэта і трывожнасць сыходзіць. Так адбылося з беларусамі - усе ўбачылі твар улады ў многіх аспектах узаемадзеяння з ёй, усе ўбачылі боль, пакуты, а рэпрэсіямі і пасадкамі грамадства не здзівіць - народ у перманентным, але стабільным крызісе, "пачвара" для яго - пройдзены этап.

А ўлада да гэтай стадыі не дайшла, ва ўладзе - трывожнасць, стан саспэнса, улада яшчэ не сустрэла сваю "пачвару" і яна, як маленькае нявыхаванае дзіця, махае налева і направа кулакамі з заплюшчанымі вачамі, выціраючы соплі і слёзы ад нязведанага да канца страху.

Усё гэта ператвараецца ў вартае жалю відовішча, бо і "пачвары" няма, прынамсі ў асобе беларускага народа, супраць якога дзяржава актыўна змагаецца. Дарослы і разумны дзядзька не будзе нішчыць усё вакол сябе, сваіх людзей - ён будзе размаўляць з усімі, але, калі трэба, і з пазіцыі сілы. У нашым жа выпадку мы маем справу са спалоханым калектыўным падлеткам, падшыванцам, які пры чарговым выспятку супрацьстаяння, бяжыць па дапамогу да свайго старэйшага брата.

Telegram-канал "Народны дэпутат"

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках