У Гішпаніі з'явіцца міжгародняе аэратаксі
- 6.12.2021, 12:08
- 2,258
Яно злучыць паміж сабой Балеарскія выспы, Валенсію і Барсэлону.
Праз 5 гадоў першае ў Гішпаніі лятучае таксі зможа злучыць паміж сабой тры рэгіёны: Балеарскія выспы, Валенсію і Барсэлону, піша «Еўра пульс».
Аэрамабілі распрацоўвае мясцовая кампанія Expodrónica. Кабіна таксі будзе змяшчаць пяць пасажыраў і пераадольваць адлегласці да 300 кіламетраў (гарады, у якія будуць лятаць таксі, размешчаныя прыкладна на такой дыстанцыі адзін ад аднаго).
Фактычна аэрамабіль - гэта робат з чатырох маленькіх чатырохматорных дронаў. Машыны будуць электрычныя.
Цяпер распрацоўшчыкі займаюцца стварэннем першага рабочага прататыпа. Прадугледжваецца, што аэрамабілі змогуць выконваць турыстычныя палёты ў 2026 годзе.
Іншыя еўрапейскія краіны і гарады таксама бяруць на ўзбраенне паветранае таксі. Напрыклад, аператар грамадскага транспарту Парыжа RATP плануе запусціць аэратаксі ў аэрапорт у 2030 годзе.