25 красавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубак ЕГФ: Гандбалісты менскага СКА распляжылі «Бешыкташ»

1
Кубак ЕГФ: Гандбалісты менскага СКА распляжылі «Бешыкташ»
Фота: vk.com/skaminskhandball

Беларуская каманда прабілася ў 1/8 фіналу.

Менскі СКА дома распляжыў турэцкі "Бешыкташ" у матчы ў адказ 1/16 фіналу Кубка ЕГФ — 34:22. На перапынак каманды ішлі пры роўнасці на табло (13:13). У гаспадароў Уладзіслаў Крывенка закінуў восем мячоў, Мікалай Алёхін — сем, паведамляе "Прессбол".

Армейскі клуб, які саступіў на выездзе з лікам 25:28, прабіўся ў наступную стадыю турніру. Паядынкі 1/8 фіналу пройдуць у лютым 2022 года.

СКА - БЕШЫКТАШ - 34:22 (13:13)

СКА: Крывенка (8), Алёхін (7), Самойла (6), Бяляўскі (6), Нікановіч (4), Жыла (2), Гірык (1).

БЕШЫКТАШ: Іванч (5), Кескін (5), Сімсар (2), Чрноглавец (2), Энгін (2), Белім (2), Кесэр (2), Хачыоглу (1), Арыфаглу (1).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках