19 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Максім Кац: Дэмакратычныя змены непазбежныя

8
Блогер Максім Кац: Дэмакратычныя змены непазбежныя
МАКСІМ КАЦ
ФОТА: НОВАЯ ГАЗЕТА

Крызіс для Лукашэнкі не скончыўся.

Расейскі грамадскі дзеяч і папулярны блогер Максім Кац выпусціў ролік пра апошнія дзеянні Лукашэнкі, які за кароткі час даў некалькі інтэрв'ю замежным медыям. Нягледзячы на тое, што ўжо год у Беларусі няма масавых акцый пратэсту, на думку Каца, самая рыторыка Лукашэнкі гаворыць пра тое, што дэмакратычныя змены непазбежныя, піша nn.by.

«Рыторыка Лукашэнкі апошняга часу пакідае панурае ўражанне. Хлусня экспромтам, калі зусім няма сувязі з тым, што было сказанае да і пасля, чысты палёт фантазіі чалавека, у чыіх руках ёсць сілавы рэсурс, і ён можа нанесці рэальную шкоду. Гэта пужае.

Адна справа, бачыць перад сабой рацыянальную крыніцу гвалту, іншая - вось такога персанажа без тармазоў, - адзначае Максім Кац. - З іншага боку, гэта добрая навіна. Усе дзеянні Лукашэнкі апошніх паўтара года гавораць аб тым, што крызіс для яго не скончыўся.

Усе папярэднія заканчваліся, сітуацыя заўсёды стабілізавалася, а цяпер даводзіцца бясконца ўтрымліваць гэты баланс, які дазволіць вывудзіць нейкую колькасць грошай у суседа на падтрымку ўласнага панавання. Такая стратэгія па вызначэнні канчатковая. Так жыць нельга. Гэта не кіраванне, гэтае выжыванне.

Вось гэтае перманентнае выжыванне некалі самага ўстойлівага аўтакрата на еўрапейскай тэрыторыі былога Саюза і ёсць дасягненне летніх пратэстаў мінулага года.

Звярніце ўвагу: вулічнай актыўнасці няма ўжо год. Усе НКА, праваабарончыя арганізацыі, незалежныя СМІ знішчаныя. А Лукашэнка выглядае і паводзіць сябе так, нібыта па-ранейшаму сотні тысяч людзей стаяць у яго пад вокнамі, нібыта па-ранейшаму ён бегае з аўтаматам».

Кац адзначае, усім зразумела, што так не павінна быць, калі ўлада ўтрымліваецца толькі гвалтам, калі міжнароднай палітыкай займаецца "ўрад у выгнанні" на чале з Ціханоўскай, з якой вядуць дыялог сусветныя лідары і лічацца з яе меркаваннем пры прыняцці пастаноў аб Беларусі.

«І ўсё гэта без масавых ахвяр, - працягвае ён. - Пры ўсім шалёным сілавым ціску, без узмацнення жорсткасці, без намёкаў на грамадзянскую вайну. Гэта дзіўны прыклад грамадзянскага супраціву. Няма сумневаў, што ён прывядзе да дэмакратычных змен у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках