23 красавiка 2024, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як заходнія кампаніі кормяць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

6
Як заходнія кампаніі кормяць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

6 з 10 рэкламных ролікаў на беларускіх дзяржаўных каналах размешчаныя заходнімі заказчыкамі.

Нямецкая НКА Liberico супольна з Прафзвязам беларусаў у Вялікай Брытаніі апублікавалі новы даклад аб гэтым, паведамляе DW Беларусь.

Яны прааналізавалі 960 рэкламных ролікаў, якія паказалі «Беларусь 1», АНТ і СТВ з 15 да 21 лістапада з 7 да 10 вечара. Вынік: 58 адсоткаў былі размешчаныя заходнімі кампаніямі, 30 адсоткаў - беларускімі, 12 засталіся на долю кампаній з Расеі, Украіны, Індыі, Паўднёвай Карэі і некаторых іншых краін.

Больш за ўсё рэкламных ролікаў размясцілі Mars (ЗША), Procter&Gamble (ЗША), Henkel (Нямеччына) і Sanofi (Францыя). За імі ідуць Queisser Pharma (Нямеччына), Grindeks (Латвія), Colgate-Palmolive (ЗША), PepsiCo (ЗША), Dr. Theiss Naturwaren (Нямеччына) і Sandoz (Швайцарыя), а таксама GlaxoSmithKline (Вялікая Брытанія), Jacobs (Нідэрланды), A1 (Аўстрыя) і Danone (Францыя).

Марка Фібер, кіраўнік нямецкага аддзялення Libereco, кажа: «Мы шакаваныя тым, што нямецкія кампаніі прадаўжаюць фінансаваць тэлеканалы Лукашэнкі за кошт рэкламных сродкаў, нягледзячы на шматлікія задакументаваныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Непасрэдна перад і пасля прапагандысцкіх выпускаў навін і паміж падбухторваючымі да цкавання праграмамі, у якіх даслоўна выстаўляюць на паказ брудную бялізну крытыкаў рэжыму, кампанія Henkel размяшчае рэкламу мыйных сродкаў. Калі медыцынскае абслугоўванне больш за 900 палітвязняў зусім неадэкватнае, нямецкія фармацэўтычныя кампаніі рэкламуюць там свае лекі. Гэтыя вельмі сумнеўныя з маральнага пункту гледжання рэкламныя акцыі павінны быць неадкладна спыненыя».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках