20 красавiка 2024, Субота, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне ўсе тры партыі адобрылі новую кааліцыю

У Нямеччыне ўсе тры партыі адобрылі новую кааліцыю

Олаф Шольц ужо 8 снежня стане канцлерам.

У Нямеччыне партыя «Саюз-90»/«Зялёныя» ўхваліла кааліцыйную дамову са Свабоднай дэмакратычнай партыяй і з сацыял-дэмакратамі. Раней за ўдзел у «святлафоры» - гэта назва кааліцыі па колерах трох партый - прагаласавалі свабодныя дэмакраты і сацыял-дэмакраты. Такім чынам, пагадненне будзе падпісанае найбліжэйшым часам, паведамляе svoboda.org.

Чакаецца, што Бундэстаг 8 снежня абярэ сацыял-дэмакрата Олафа Шольца новым канцлерам. Відавочна, пасты ў новым урадзе ФРГ зоймуць дзевяць мужчын і восем жанчын. На гэта зважае агенцтва dpa. Міністрам замежных спраў стане прадстаўніца «Зялёных» Аналена Бербак.

Будучы кааліцыйны ўрад плануе павялічыць інвестыцыі ў цыфравізацыю і зялёныя тэхналогіі. Акрамя таго, у 2023 годзе Бундэстаг мае намер вярнуцца да стратэгіі «чорны нуль», калі запланаваныя выдаткі кампенсуюцца не за кошт новых крэдытаў, а выключна за кошт даходаў бюджэту.

Новы ўрад Нямеччыны таксама абяцаў надаць бязвізавы ўезд расейцам ва ўзросце да 25 гадоў, спрасціць атрыманне грамадзянства, дазволу на жыхарства і прытулак.

Выбары ў Бундэстаг прайшлі напрыканцы верасня. Блок хрысціянскіх дэмакратаў, да якога належала экс-канцлерка Ангела Мэркель, страціў 48 месцаў у парламенце. Сацыял-дэмакраты атрымалі на 53 крэслы больш, чым было ў іх да выбараў.

Выбары ў Нямеччыне праходзілі ўпершыню без Мэркель. Яшчэ да галасавання яна паведаміла, што не будзе прэтэндаваць на пасаду канцлера. Урачыстая цырымонія ў гонар провадаў Мэркель з пасады прайшла ў Берліне 3 снежня. Афіцыйна Мэркель сыдзе ў адстаўку да 8 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках