20 красавiка 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ: Сцвярджэнні Макея проста смяхотныя

35
ЕЗ: Сцвярджэнні Макея проста смяхотныя

У Еўразвязе адрэагавалі на заяву міністра замежных спраў Беларусі.

У Еўразвязе адрэагавалі на заяву міністра замежных спраў Беларусі аб тым, што частка «еўрапейскіх калег» не ведала аб увядзенні 2 снежня санкцый у дачыненні да Беларусі. У знешнепалітычнай службе ЕЗ Zerkalo.io распавялі, што сцвярджэнні аб тым, што нейкая краіна-сябра ЕЗ не ведала аб санкцыях або іх тэрмінах, «проста смяхотныя». Так словы Макея пракаментаваў прадстаўнік ведамства ЕЗ Петэр Стана.

- Санкцыі ЕЗ заўсёды прымаюцца кансэнсусам. Гэта азначае, што кожная краіна-сябар ЕЗ добра ведае пра іх і павінна даць сваю згоду на іх прыняцце. Апошні, 5-ы пакет санкцый, быў аб'яўлены ўжо на Нарадзе замежных спраў (штомесячная сустрэча ўсіх міністраў замежных спраў краін-сябраў ЕЗ) 15 лістапада, калі міністры пагадзіліся пашырыць сферу санкцый, каб яны былі накіраваны таксама на інструменталізацыю міграцыі, — заявіў Стана.

Ён дадаў, што санкцыі абмяркоўваюцца паміж краінамі-сябамі ў спецыяльных рабочых групах і ўзгадняюцца на ўзроўні паслоў дзяржаў-сябраў у ЕЗ. Пры гэтым кожная дзяржава-сябра інфармуецца ў пісьмовым выглядзе аб маючым адбыцца прыняцці і можа або пагадзіцца з рашэннем, або адкласці яго, або спыніць.

— У гэтым выпадку гэтага не адбылося, санкцыі Еўразвязу былі прынятыя на аснове крытэрыяў і тэрмінаў, вызначаных, вырашаных і выкананых усімі краінамі-сябрамі ЕЗ. Калі б які-небудзь з сябраў Еўразвязу быў бы супраць, санкцыі не былі б прынятыя ў тым аб'ёме і ў той час, калі гэта адбылося. Таму сцвярджэнні аб тым, што нейкая краіна-сябра ЕЗ не ведала аб санкцыях або іх тэрмінах, проста смяхотныя, - пракаментаваў словы беларускага калегі прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕЗ.

3 снежня ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» Уладзімір Макей заявіў, што частка еўрапейскіх калег нават не ведала аб тым, што 2 снежня ў дачыненні да Беларусі будуць уведзены санкцыі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках