28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі цэнтрабанк плануе змяніць дызайн банкнот еўраў

1
Еўрапейскі цэнтрабанк плануе змяніць дызайн банкнот еўраў

Банкноты зробяць больш прыдатнымі для еўрапейцаў любога ўзросту і паходжання.

Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) плануе змяніць дызайн банкнот еўра з улікам меркавання грамадзян. Канчатковае рашэнне будзе прынятае ў 2024 годзе. Пра гэта паведамляе ЕЦБ.

Са слоў прэзідэнт ЕЦБ Крысцін Лагард, праз 20 гадоў прыйшоў час перагледзець знешні выгляд банкнот, каб «зрабіць іх больш прыдатнымі для еўрапейцаў любога ўзросту і паходжання».

Адзначаецца, што працэс рэдызайну пачнецца са стварэння фокус-груп, якім будзе даручана сабраць думкі людзей з усёй зоны еўра па магчымых тэмах для будучых банкнот еўраў. Кансультатыўная група па аднаму экспэрту ад кожнай краіны еўразоны падасць кароткі спіс новых тэм Кіроўнай радзе ЕЦБ.

Сябры кансультатыўнай групы ўжо прызначаны ЕЦБ на аснове прапаноў нацыянальных цэнтральных банкаў еўразоны і прадстаўляюць розныя вобласці, такія як гісторыя, прыродазнаўчыя і сацыяльныя навукі, выяўленчае мастацтва і тэхналогіі.

Сучасны дызайн банкнот еўра заснаваны на тэме «эпох і стыляў», прадстаўленай вокнамі, дзвярнымі праёмамі і мастамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках