23 красавiка 2024, aўторак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кітайскім Харбіне будуць плаціць $1,5 тысячы тым, хто паведаміць аб сваім інфікаванні COVID-19

2
У кітайскім Харбіне будуць плаціць $1,5 тысячы тым, хто паведаміць аб сваім інфікаванні COVID-19

Улады Харбіна раяць грамадзянам, якія адчулі сімптомы COVID-19, звяртацца ў лякарню.

У Кітаі, у горадзе Харбін, улады абяцаюць выплаціць 10 тысяч юаняў ($1,5 тысячы) тым, хто добраахвотна раскажа аб сваім інфікаванні COVID-19. Пра гэта 2 снежня паведаміла выданне The Beijing News са спасылкай на абвяшчэнне гарадскіх уладаў.

Улады Харбіна раяць грамадзянам, якія адчулі сімптомы COVID-19, звяртацца ў лякарню і паведамляць гісторыю сваіх кантактаў.

«Калі вы выявілі сімптомы COVID-19, такія як ліхаманка, кашаль, боль у горле, стомленасць, страта нюху, смаку, болі ў цягліцах або дыярэя, надзеньце маску, адпраўляйцеся ў найбліжэйшую клініку і паведаміце гісторыю кантактаў. Той, хто зробіць тэст і атрымае станоўчы вынік, пасля праверкі атрымае ўзнагароду сумаю 10 тысяч юаняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што 2 снежня ў горадзе было выяўлена тры выпадкі інфікавання каранавірусам, між іншым людзі заразіліся праз кантакты з хворымі, якія прывезлі вірус з Казахстана і Манголіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках