16 красавiка 2024, aўторак, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку і ягоных чыноўнікаў пакрыўдзілі

38
Лукашэнку і ягоных чыноўнікаў пакрыўдзілі
ФОТА: ТАСС

Цяжкія часы надышлі ў Беларусі для кіраўнікоў розных узроўняў.

Тыя кіраўнікі, якія пасля жніўня 2020 года надумалі застацца шрубкамі ў сістэме, усё часцей сутыкаюцца з вельмі непрыемнымі момантамі ў сваёй працы. Перш за беларускія чыноўнікі імкнуліся пазбягаць эмоцый, але цяпер ужо не могуць замаскаваць расчараванне, піша “Салідарнасць”.

Хто нясе на сваіх плячах крыўду і ўжо не хавае гэтага?

Уладзімір Базанаў

Кіраўнік Федэрацыі футбола не палітык, але пасля абвінавачанняў ва ўдзеле ў рэпрэсіях стаўленне да яго што ў Беларусі, што за яе межамі заўважна змянілася.

Базанава, які прыехаў з жонкай у Чэхію, дапыталі, а затым выслалі з краіны, ануляваўшы да таго ж шэнгенскія візы. Кіраўнік відавочна не чакаў такога павароту.

У інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу ён расказаў:

- А 10:30 з'яўляецца іх міграцыйная паліцыя, правярае ўсе дакументы - усё нармальна, сыходзяць. Праз 40-50 хвілін з'яўляюцца і прапануюць праехаць з імі ў паліцэйскі ўчастак. Мы з'язджаем разам з жонкай і на працягу 8 гадзін 30 хвілін знаходзімся там. Шукаюць, нічога не могуць знайсці, ходзяць, псіхалагічны нейкі такі ціск праз кожную гадзіну: "Пакажы паперку", "Дзе ты зарэгістраваны?".

Дзмітрый Баскаў

Фота Hockey.by

Але Базанаў хаця б застаецца кіраўніком Федэрацыі футбола. З ягоным калегам Дзмітрыем Баскавым абышліся яшчэ больш жорстка. Міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала кіраўніка за ціск на спартоўцаў і трэнераў праз іх грамадзянскую пазіцыю. У выніку той вымушаны быў пакінуць улюбёны від спорту, якому аддаў усё свядомае жыццё.

У Федэрацыі хакея аб звальненні Баскава паведамілі з фармулёўкай "у сувязі з неабгрунтаваным грубым ціскам".

Уладзімір Макей

Крыўдзяць зараз не толькі спартыўных кіраўнікоў, але і міністраў. Ды яшчэ якіх. Перад кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем яшчэ нядаўна ў заходніх сталіцах былі адчыненыя практычна ўсе дзверы, а цяпер некаторыя калегі не хочуць з ім нават размаўляць.

Так на Генасамблеі ААН польскі міністр адмовіўся ад перамоў з ім.

- У выніку гэтай размовы маглі б быць выпрацаваны канкрэтныя кірункі супрацоўніцтва, - са шкадаваннем заўважыў Макей.

А на саміце АБСЕ ў Стакгольме калегі не захацелі расказваць аб перамовах з беларускім міністрам. Кіраўнік МЗС зноў быў расчараваны:

- Такая дэмакратыя ў іх разуменні, такая свабода выказвання меркавання ў іх разуменні, калі асцерагаюцца сустрэч з-за таго, што будуць падстаўленыя пад астракізм у сваіх сродках масавай інфармацыі і ў сваёй грамадскай думцы.

Аляксандр Лукашэнка

Але больш за ўсіх не хавае эмоцый сам правадыр. Спіс тых, каго ён запісвае ў катэгорыю "мярзотнікаў", імкліва расце. Падставы для гэтага ўзнікаюць самыя розныя.

Фота ТАСС

Адным з апошніх сталі паводзіны еўрапейскіх палітыкаў у праблеме міграцыйнага крызісу.

- Я чакаю, калі ЕЗ адкажа на пытанне аб дзвюх тысячах уцекачоў. У нас жа ў гэтым лагеры блізу дзвюх тысяч уцекачоў. Я прасіў, каб яны іх забралі. Яны сказалі, Мэркель мне паабяцала, на ўзроўні Еўразвязу разгледзяць гэтую праблему. Дык не разглядаюць нават. І нават тое, што яна мне паабяцала (разгледзелі ў ЕЗ), - кантактныя асобы. Яны на кантакт нават не выходзяць. Міністр замежных спраў Беларусі Макей ім тэлефануе: "Давайце будзем працаваць у гэтай сферы!" - Ды мы там у выправе, яшчэ недзе і іншае, - абурыўся Лукашэнка.

І гэта далёка не канец. Усё сведчыць аб тым, што падстаў крыўдзіцца ў беларускіх чыноўнікаў у найбліжэйшай будучыні будзе гаць гаці.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках